Ва ўстанове “Капаткевіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” працуюць спецыялісты сацыяльнай рэабілітацыі: псіхолаг, культарганізатар, бібліятэкар, спецыяліст па сацыяльнай рабоце.

Вынік заняткаў – добры настройІх дзейнасць накіравана на дасягненне максімальна даступнага ўзроўню самастойнасці ў паўсядзённай жыццядзейнасці грамадзян, якія пражываюць у доме-інтэрнаце, аднаўленне і развіццё даступных сацыяльных навыкаў, стварэнне ўмоў для рэалізацыі і развіцця асобаснага творчага патэнцыялу, а таксама павышэння якасці іх жыцця.
Штодня спецыялістамі сацыяльнай рэабілітацыі праводзяцца мерапрыемствы для маладых інвалідаў і пажылых людзей, якія пражываюць у доме-інтэрнаце.
Карыстаюцца поспехам творчыя заняткі, накіраваныя на развіццё кагнітыўных функцый, арт-тэрапія. На апошніх занятках маладыя інваліды малявалі казачных герояў каляровымі кроплямі, а пажылыя людзі з асобных элементаў рабілі аплікацыю “Лебедзь”. Вынік заняткаў – добры настрой.

Наталля Шастакова, псіхолаг.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о