У мінулыя суботу і нядзелю адбыліся два матчы другога тура раённага чэмпіянату па футболе.

Дыстанцыя закручвае інтрыгу

Пасля доўгага перапынку стартаваў футбольны чэмпіянат раёна і хоць каманд-удзельніц заявілася на турнір усяго чатыры, матчаў павінна адбыцца ажно дванаццаць. Чэмпіянат складаецца з двух кругоў, у кожным з якіх каманды згуляюць па кругавой сістэме ў трох турах. Кожны тур складаецца з дзвюх гульняў.
Нагадаем, на старце турніра, які адбыўся ў пазамінулыя выхадныя, “Гарняк” мінімальна саступіў “Ураджаю” 0:1, а “Курыцічы” разграмілі “Горад над Прыпяццю” 8:2.
У мінулую суботу сустрэча паміж “гараджанамі” і “ўраджаяўцамі” падказвала, што гульня пройдзе пры дамінацыі апошніх. Разам з тым, “Ураджай” знахо-дзіўся не ў лепшай сваёй форме і меў у запасе толькі аднаго футбаліста.

Дыстанцыя закручвае інтрыгуЗ пачаткам гульні адразу стаў відавочным якасна вышэйшы клас фізкультурна-спартыўнага клуба. “Горад над Прыпяццю” меў некалькі моцных ігракоў, але змагацца на роўных з дарослымі футбалістамі ім было складана і ў тэхнічным, і ў тактычным плане. Нядрэнна адыгрываў і варатар “гараджан”, але што тут зробіш, калі яго браму атакавалі раз за разам. Як следства, у вароты заляцела пяць мячоў.
“Ураджай” напрыканцы матча крыху запаволіў абароты, але забіць у свае вароты так і не даў, скончыўшы гульню з лікам 5:0.

Дыстанцыя закручвае інтрыгуДругая гульня паміж футбольным клубам “Курыцічы” і камандай Петрыкаўскага рудаўпраўлення “Гарняк” адбылася ў ня-дзелю. “Калійшчыкі” адкрылі лік, але курыціцкія футбалісты, якія заўсёды славіліся акуратнай гульнёй, адыграліся і выйшлі наперад за кошт парушэнняў саперніка, рэалізаваўшы два пенальці.

Дыстанцыя закручвае інтрыгуВясковая каманда мела яшчэ некалькі шансаў павялічыць адрыў, але кіпер “Гарняку” Валянцін Жукавец годна спраўляўся са сваёй задачай. Сітуацыя змянілася ў другім тайме, калі дружына рудаўпраўлення выпусціла Міхаіла Мамантава, які аформіў дубль. “Гарняк” забіў і чацвёрты гол, але “Курыцічы” не хацелі мірыцца з такім становішчам і здолелі адыграць адзін мяч. На большае ў дружыны не хапіла часу, прагучаў свісток – 4:3.

Дыстанцыя закручвае інтрыгуДыстанцыя закручвае інтрыгуСёння, 31 ліпеня, на стадыёне спартыўна-аздараўленчага комплекса “Прыпяць” адбудуцца два матчы 3-га тура Чэмпіяната раёна. У 18 гадзін распачнецца гульня паміж камандамі “Горад над Прыпяццю” і “Гарняком”. Сустрэча паміж “Курыцічамі” і “Ураджаем” стартуе ў 19:30.

Дыстанцыя закручвае інтрыгу

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о