Беларусь можа наладзіць вытворчасць уласнай вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што цяпер разглядаюцца тры асноўныя варыянты супрацьдзеяння распаўсюджванню інфекцыі: закупка расійскай вакцыны, арганізацыя ў Беларусі вытворчасці вакцын з расій-скага штаму, а таксама распрацоўка ўласнай вакцыны. З гэтай нагоды мы вырашылі спытаць у жыхароў Петрыкаўшчыны, ці гатовы яны прыняць удзел у вакцынацыі ад COVID-19?

Вы гатовы прыняць удзел  у вакцынацыі ад каранавіруса?Дзмітрый КОРЖ, настаўнік:
– Зараз у свеце вельмі цяжкая абстаноўка, вялікая колькасць людзей хварэе каранавіруснай інфекцыяй. Гэтая бяда, на вялікі жаль, не абмінула і нашу краіну. І нягледзячы на тое, што ў зоне рызыкі знаходзяцца людзі ва ўзросце, маладыя пераносяць лягчэй гэтую хваробу, але і я гатовы таксама ўзяць удзел у вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі.
Працую настаўнікам у школе і вымушаны думаць не толькі пра сваё здароўе, а і здароўе сваіх вучняў. Калі буду здаровы я, то памяншаецца верагоднасць заражэння маіх вучняў.
Настаўнік, у сілу спецыфікі сваёй працы, вельмі шмат і гучна гаворыць на ўроку, а пры размове верагоднасць распаўсюджвання інфекцыі павялічваецца. Таму абараніўшы сябе, я абараняю і іншых.

Вы гатовы прыняць удзел  у вакцынацыі ад каранавіруса?Юлія ГРЫНЬКО, юрыст:
– Так, гатовая. Паколькі стандартныя метады лячэння і прафілактыкі вірусных захворванняў не дапамагаюць, трэба выкарыстоўваць іншыя магчымыя спосабы барацьбы з каранавірусам.

 

 

 

Вы гатовы прыняць удзел  у вакцынацыі ад каранавіруса?Антон ЦАРУК, інвестар:
– Ці гатовы я ўдзельнічаць у вакцынацыі? Не! Хай і невялікім, але вопытам у жыцці я абзавёўся. І ўся гэтая пандэмія, як сказаў Джым Кэры, не больш чым прамы доказ таго, што светам можна кіраваць запалохваннем. Можна толькі ўяўляць сабе, як абагачаюцца фармкампаніі на гэтай сітуацыі. Вакол столькі шуміхі з нагоды гэтай вакцынацыі, але, на маю думку, ужо занадта з гэтым спяшаюцца. Як мінімум COVID-19 дрэнна вывучаны, а тэставанне вакцыны – тым больш. Як бы не зрабілі горш.

 

Вы гатовы прыняць удзел  у вакцынацыі ад каранавіруса?Марыя ПІНЧУК, візажыст:
– Я не гатовая пакуль прыняць удзел у масавай вакцынацыі. Можа з-за таго, што вірус недастаткова вывучаны. А калі што пойдзе не так? Лічу, што спачатку трэба падрабязна праінфармаваць насельніцтва пра вакцынацыю, пра яе бяспечны ўплыў на арганізм. Як маці дваіх дзяцей, перажываю, ці будзе вакцына бяспечная менавіта для дзяцей.

 

 

Вы гатовы прыняць удзел  у вакцынацыі ад каранавіруса?Галіна Веракса, пенсіянер:
– Я далёкая ад навукі, хоць вывучала мікрабіялогію і працавала інжынерам-мікрабіёлагам на вытворчасці, але не займалася вірусалогіяй.
Чыста інтуітыўна не гатовая да масавай вакцынацыі, бо лічу, што гэтае пытанне не вывучана і не апрабавана на практыцы. Не вядомыя наступствы для чалавецтва. Тым больш, што, як кажуць навукоўцы, вірус мутуе і, такім чынам, вакцына па сваім эфекце не будзе паспяваць за зменамі віруса.
Думаю, што апрабоўваць яе павінны з асцярогай на пэўнай групе людзей. Шэраг навукоўцаў-практыкаў катэгарычна супраць масавай вакцынацыі.

 Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о