Ляснік – гэта работнік дзяржаўнай лясной аховы. Гэта не толькі ганаровыя і прыгожыя словы, за кароткай характарыстыкай якіх ахова жывёльнага і расліннага асяроддзя ад браканьераў, барацьба з па-за законнымі высечкамі, прадухіленне пажараў.

Удваіх весялей… і хутчэй!Зараз, пэўна, не засталося ўжо кутка, дзе б не хадзіў чалавек. Таму, акрамя іншага, леснікі сочаць, каб людзі не пакідалі ў лесе смецце.
Адным з такіх сумленных ахоўнікаў лесу з’яўляецца Іван Корбут – ляснік Пціцкага лясніцтва, што працуе ў галіне ўжо 17 гадоў. Гэты чалавек не толькі пільна сочыць за лесам, але і ўмее выдатна знаходзіць паразуменне з людзьмі.
Кожны дзень Іван Корбут абыходзіць дзясяткі кіламетраў свайго ўчастка. Мужчына ажыццяўляе маніторынг і ведае, чым дапамагчы лесу і як захаваць нашу прыродную спадчыну.

Зараз перамяшчацца па лесе Івану Аляксеевічу будзе куды лягчэй, ды і хуткасці прыбавіцца – спецыяліст атрымаў у службовае карыстанне адзін з матацыклаў, якія не так даўно набыў Петрыкаўскі лясгас для працаўнікоў лясной аховы. Іван Корбут адзначае, што такі транспарт выдатна падыходзіць для ўмоў яго працы.

Арцём ГУСЕЎ, па інфармацыі Петрыкаўскага лясгаса.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о