Мальвіна, вясёлая малпачка з далёкай Афрыкі, Врака-грубіяка завіталі ў Грабаў

Свята, прысвечанае Дню абароны дзяцей, прайшло ў в.Грабаў. СДК Грабаў сумесна з бібліятэкай і з калектывам сярэдняй школы в.Грабаў падрыхтавалі святочную праграму. Вакол былі яркія касцюмы, музыка, весялосць і добры настрой. На свята да дзяцей прыйшлі казачныя героі: Мальвіна, вясёлая малпачка з далёкай Афрыкі, Врака-грубіяка. Было вельмі весела і цікава.Хлопцы і дзяу́чаты з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў праграме свята: гулялі, танчылі, спявалі песні, рабілі фота на памяць. Першы дзень лета быў сустрэты радасна, звонка, цёпла і маляўніча. Арганізатарам было прыемна бачыць шчаслівыя твары дзяцей і чуць іх вясёлы смех.

 Надежда Григорьевна Тарасенко,
заведующая филиалом «Грабовский СДК».

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о