У райарганізацыі “Белая Русь” новы кіраўнік

0
587

У райарганізацыі  “Белая Русь” новы кіраўнік

У аўторак, 27 красавіка, у раённым Доме культуры адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя райарганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Зараз Петрыкаўская арганізацыйная структура налічвае 380 чалавек, з якіх на канферэнцыю было выбрана 70 дэлегатаў. Пасля ажыццяўлення ўсіх адміністрацыйных працэдур мерапрыемства былі заслуханы даклады адказных асоб. Пра работу “Белай Русі” на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна ў перыяд з красавіка 2017-га па красавік 2022-га гадоў паведаміла кіраўнік райарганізацыі Антаніна Бруяка.
Пра дзейнасць кантрольна-рэвізійнай камісіі за справаздачны перыяд паведаміла кіраўнік камісіі Ірына Белкавец. Акрамя гэтага перад прысутнымі выступілі кіраўнікі першаснай арганізацыі аддзелаў, устаноў і прадпрыемстваў раёна.
Рабоце Петрыкаўскай арганізацыі ГА “Белая Русь” была дадзена здавальняючая адзнака, таксама быў прыняты праект пастанаўлення канферэнцыі і выбраны састаў арганізацыйнай структуры і членаў кантрольна-рэвізійнай камісіі.
На пасаду кіраўніка арганізацыйнай структуры “Белай Русі” былі вызначаны два кандыдаты: дзейсны кіраўнік Антаніна Бруяка і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Усціновіч-Насека, якая і абрана на пасаду большасцю галасоў.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о