У рамках Праграмы супрацоўніцтва паміж галоўным упраўленнем адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскай, Тураўскай епархіямі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2021-2025 гады, у мэтах духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання асобы на асновах праваслаўных традыцый і каштоўнасцей у красавіку месяцы на базе другой гарадской школы адбыўся інтэлектуальны турнір “Фавор”, у якім прынялі ўдзел навучэнцы 8-10 класаў Курыціцкай сярэдняй школы і другой гарадской. Мэта турніру – садзейнічанне духоўнаму, маральнаму і інтэлектуальнаму развіццю вучняў, пашырэнне ведаў у галіне хрысціянскай культуры. Перад пачаткам конкурсу ўдзельнікаў віталі і давалі наказ Стэфан, архіепіскап Тураўскі і Мазырскі і Леанід, епіскап Тураўскі і Мазырскі.

Фавор – шлях  да пераўтварэння
Гульня прайшла з выкарыстаннем анлайн трансляцыі пры падтрымцы інфармацыйнага аддзела Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Удзельнікі каманд “Філафеі”, “Надзея” змаглі праверыць і паглыбіць свае веды па тэме 1030-годдзя Праваслаўя на беларускай зямлі. Мацнейшай аказалася каманда “Філафеі”. Усе ўдзельнікі конкурсу былі адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі, якія ім уручыў пратаіерэй Дзмітрый Пасечнік, настаяцель прыхода храма Ушэсця Гасподняга.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о