Важна захаваць тэхналагічны працэс

0
466

Тэма ўборачнай востра стаіць на парадку дня ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ўсіх тых, хто працуе на палях. Прыбраць якасна і ў тэрмін збожжа, нарыхтаваць кармы на зімовы перыяд і падрыхтаваць глебу да наступнага сезону – задачы з самых галоўных. Наш карэспандэнт адправіўся на палеткі ААТ “Чалюшчавічы”, дзе аграрыі шчыра працуюць на карысць агульнага “каравая” краіны.

Як распавёў дырэктар ААТ “Чалюшчавічы” Сяргей Ракіцкі, работа ў гаспадарцы літаральна кіпіць, інакш не скажаш.
“Нам крыху не пашанцавала з надвор’ем у вясновы перыяд. Дажджоў не было ні ў маі, ні ў чэрвені. А калі пайшоў дождж, ра-зам з ім і пайшло расці пустазелле, што не на карысць збожжу – агучыў Сяргей Мікалаевіч. – Нават не гледзячы на гэта, мы прыклалі ўсе намаганні, каб зберагчы ўраджай”.

Неаднаразова Кіраўнік дзяржавы параўноўваў збожжа з золатам, нагадваючы пра нарастаючаую ў свеце праблему вакол харчовага крызісу і ўпэўненай пазіцыі нашай краіны ў сувязі з гэтым: нам баяцца няма чаго, галадаць дакладна не будзем. Забеспячэнне харчовай бяспекі на цвёрдым кантролі год ад года.

Пакуль дырэктар праглядаў, як працуюць яго падначаленыя на палях, мы прыпыніліся на зернетаку. У гаспадарцы ячменныя палі ўжо прыбраны, а рапсавыя паступова пусцеюць, закрамы запаўняюцца, але першы ды важны этап – сушка збожжа.
На КЗСВ-30, што працуе ў аграгарадку Чалюшчавічы, з першага дня жніва працуе ў бесперапынным рэжыме. Не паспявае з пляцоўкі знікаць гара зерняў жыта, як неадкладна вырастае другая.

Важна захаваць тэхналагічны працэс
Міхаіл Козінец прасушвае каля 25-ці тон зерня на дзень

Працоўны стаж Міхаіла Козінца, які шчыруе на сушцы збожжа, сёлета складзе 45 гадоў. Мужчына шмат дзе сябе паспрабаваў, але знайшоў свой шлях у сельскай гаспадарцы.
“Цяпер з палёў сюды возяць жыта. За дзень у сярэднім паступае 80 тон. Але пры добрым надвор’і могуць даставіць і ўсе 120, – увёў у курс справы Міхаіл Іванавіч. – Сыры ўраджай праходзіць поўны тэхналагічны цыкл і выходзіць ужо сухім. Аптымальна, калі вільгацямер пакажа не менш за 14 %. За суткі ўдаецца прасушыць каля 25 тон зерня”.

Збожжа ў час збору мае выгляд неаднароднай зерневай масы, у якую ўваходзяць розныя прымешкі арганічнага і мінеральнага паходжання. Асабліва непажаданымі з’яўляюцца лісце і сцеблы пустазелля, якія, як правіла, маюць падвышаную вільготнасць. Таму такое сабранае зерне няўстойлівае пры захоўванні: праз суткі-двое ў ім могуць пачацца працэсы гідролізу, што прыводзіць да пагаршэння якасці і страт ураджаю.
Самым няўстойлівым з’яўляецца збожжа, сабранае прамым камбайнаваннем. Таму сабранае зерне трэба неадкладна накіроўваць на апрацоўку, пажадана ў патоку з уборкай.

Важна захаваць тэхналагічны працэс
На перамешцы жыта працуюць Сяргей і Аляксандр Яцук

Тэму ўборачнай зноў працягнуў Сяргей Ракіцкі, абазначыўшы, што зараз у гаспадарцы працуюць некалькі экіпажаў.
“Азімы ячмень мы прыбралі даўно, зараз прыбіраем жыта і трыцікале. Адначасова вядзём нарыхтоўку кармоў (сянаж травяністы) пад пасеў рапсу. З 5 жніўня пачнём сеяць рапс. Таксама ў нас на падкорме кукурузы заняты спецыяліст. Леанід Мазай працуе ў нас не першы сезон, зарэкамендаваў сябе з лепшага боку, таму ў якасці хімічнай праполкі зерневых і кукурузы я не сумняваюся. Цяпер гэта ўжо трэці падкорм за сезон вадкімі ўгнаеннямі”, – сказаў Сяргей Мікалаевіч.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о