Шчырага працаўніка і карміць трэба належна

0
414

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вольга Усціновіч-Насека разам з старшынёй райарганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Аленай Галеняй наведаліся да працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў рамках маніторынгу арганізацыі харчавання падчас вясенне-палявых работ.

Шчырага працаўніка і карміць трэба належна

Пытанне харчавання хлебаробаў у час працы на палетках неаднаразова ўзнімалася на розных узроўнях. Яно і не дзіва, бо калі мы плануем атрымаць годны вынік: якасна і тэрмінова выкананыя палявыя работы, то для аграрыяў варта стварыць належныя ўмовы, у тым ліку — забяспечыць іх паўнавартасным гарачым абедам.

Шчырага працаўніка і карміць трэба належнаУ адной з гаспадарак — ААТ “Навасёлкі”, нас ветліва сустрэла кухар Святлана Кавальчук. “Зараз я гатую з дзясятак порцый, якія мы развозім па месцах працы нашых работнікаў. Вядома, у час жніва гатаваць трэба будзе на большую колькасць чалавек.
Сёння кормім нашых аграрыяў супам з рысам, гуляшом з макаронамі, поім кісялём. Меню распрацоўваецца і ўзгадняецца на тыдзень. Прыгатаванне страў я пачынаю каля паловы дзявятай гадзіны, прадукты набываем у краме “Спадчына” спажыўтаварыства, што знаходзіцца поруч.

Шчырага працаўніка і карміць трэба належнаНараканняў на смак ці якасць страў, за чатыры гады, што я працую кухарам, не было. Адно што, некаторыя працаўнікі просяць мець з сабой соль. Я, вядома, не адмаўляю, — просьбу густу таксама трэба выконваць”, — з усмешкай распавяла Святлана Генадзьеўна.

Шчырага працаўніка і карміць трэба належнаЛегкавік гаспадаркі накіроўваецца на палеткі. Тут, у маляўнічым месцы працуе перадавік леташняга жніва Валерый Скрэд. Прафсаюзныя лідары цікавяцца настроем і, канешне, просяць падзяліцца меркаваннем наконт харчавання:

Шчырага працаўніка і карміць трэба належна
— Кормяць нас годна. Я нават не магу сказаць, якія стравы мне больш падабаюцца, бо ўсё, што прапануе наш кухар, прыгатавана смачна.

Шчырага працаўніка і карміць трэба належнаЗ такім выказваннем пагадзіліся і працаўнікі зернетоку ў аграгарадку Камаровічы.

Шчырага працаўніка і карміць трэба належнаАкрамя гэтага мы завіталі і на кухню Петрыкаўскага аграсэрвісу. Тут, у некалі папулярным кафэ “Бяседа”, абеды для хлебаробаў некалькіх гаспадарак гатуе Марына Майнуленка.

Шчырага працаўніка і карміць трэба належна
— Гэта кемлівы і адказны кухар. Жанчына добра ведае сваю справу, цудоўна спраўляецца з абавязкамі і заўсёды падтрымлівае сувязь з прафсаюзнай арганізацыяй.

Шчырага працаўніка і карміць трэба належнаКалі нашых аграрыяў кормяць такія спецыялісты як Святлана і Марына, хвалявацца за тое, што нашыя працаўнікі палеткаў застануцца галоднымі не даводзіцца, — адзначыла лідар райарганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Алена Галеня.

Шчырага працаўніка і карміць трэба належнаАрцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о