Умее ладзіць з магутнымі жывёламі

0
809

У аддзяленні “Вялаўск” СУП “Палессе-Аграінвест” на ферме па адкорме жывёлы, дзе гадуюцца каля трох соцень бычкоў, спраўляецца толькі адзін жывёлавод – Аляксандр Перарэжка.

А вось без Аляксандра Васільевіча зладзіць з гэтымі магутнымі і наравістымі жывёламі складана. Яно і не дзіва: гэтыя волаты не вельмі любяць чужых людзей. У гэтым пераканаўся на ўласныя вочы, калі бык гроб капытом пад сябе, нібы на карыдзе, пазіраючы ў мой бок.

Умее ладзіць з магутнымі жывёламіМужчына працуе жывёлаводам другі год, але вопыт работы ў гаспадарцы ў яго нашмат большы: “Каля 8-мі гадоў я рабіў у “Аграінвесце”, потым уладкаваўся ў суседнюю гаспадарку Мазырскага раёна, ездзіў на заробкі ў Расію, але ўрэшце вярнуўся ў родныя мясціны, усё ж тут я нарадзіўся, тут мой дом”.

Аляксандр Перарэжка прачынаецца а 5-я гадзіне раніцы. Спачатку даглядае ўласную гаспадарку: яго сям’я трымае парсюкоў, а потым адпраўляецца на ферму.
“Тут я прыбіраю, вызначаю механізатарам колькасць кармоў, якія павінна атрымаць жывёла, аглядаю скаціну і пры неабходнасці выклікаю ветэрынара. Але намагаюся, каб мае бычкі заўсёды былі здаровыя. Штомесяц гэтая ферма здае па 40 гадоў БРЖ на мясанарыхтоўку”, – распавёў пра сваю працу жывёлавод.

Мужчына шчыра прызнаецца, што работа на ферме – не для ўсіх. Каб належна арганізаваць догляд жывёлы, варта істотна папрацаваць фізічна. “Ці баюся быкоў, пытаеце? За гэты час з жывёлай прызвычаіліся, але пільнасці не губляю. Ведаеце, пэўна і мяне гэтыя “хлопцы” трымалі б на адлегласці, калі б я дрэнна іх даглядаў ці крыўдзіў. А калі не кранаюць, мабыць, адчуваюць дбанне гаспадара”, – з усмешкай распавядае пра жывёлу Аляксандр Васільевіч.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о