Увага на кандыцыянер

0
123

У поле зроку карэспандэнта – бакавы фасад будынка “Родны кут”, які знаходзіцца ў цэнтры нашага горада.

Увага на кандыцыянерЛюбы ўважлівы мінака зверне ўвагу: на сцяне над кандыцыянерам ёсць цёмнага колеру плямы. Казаць пра тое, што такая “размалёўка” ўпрыгожвае, не прыходзіцца. Улічваючы, што побач невялікая крама, дзе ўлетку выстаўляюць столікі з крэсламі, каб пакупнікі змаглі прысесці, з’есці марозіва ці выпіць прахалодны ліманад, можна сабе толькі ўявіць, якое эстэтычнае “задавальненне” атрымаюць пакупнікі.
Аднак, лічу, праблема значна глыбей. Некалькі гадоў таму былі выдзелены вялікія фінансавыя сродкі на рэканструкцыю горада, у тым ліку на рамонт фасадаў будынкаў. Які вынік мы бачым праз гэты невялікі час?

Па словах прадаўца і ўсталёўшчыка кандыцыянера, дадзены агрэгат мае вялікую магутнасць, праганяе праз сябе не толькі паветра, але і ўвесь пыл. У выніку з-за высокай хуткасці работы ўвесь пыл і бруд застаюцца на сцяне.
“Аднак на гэтай сцяне ўстаноўлена яшчэ і спліт-сістэма для халадзільнага абсталявання. На жаль, неабходнасці ў ёй зараз няма. Так што можна смела за адзін санітарны дзень не толькі вымыць сцяну, а і дэманціраваць абсталяванне”, – даў каментарый спецыяліст.
Спадзяёмся, адказная за будынак арганізацыя вырашыць сітуацыю ў хуткім часе.
Цікава, што на суседніх будынках, таксама размешчаных у цэнтры горада, такіх праблем з кандыцыянерамі не назіраецца.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о