Неяк маршрут наш пралягаў да аграгарадка Бабунічы і літаральна працягам трох кіламетраў мы заўважылі праблемныя дарожныя знакі.

Так, на павароце на  Барычаў указальнік з назвай населенага пункта павярнула так, што прачытаць назву вёскі амаль немагчыма.

Ці то знак, ці то флюгер

Павярнула знак з абмежаваннем хуткасці ў 40 кіламетраў на гадзіну і на ўездзе ў Бабунічы. Зараз, па логіцы дарожнага руху, рухацца па вёсцы з паўднёвага напрамку дазволена з хуткасцю 60 кіламетраў на гадзіну.

Ці то знак, ці то флюгер

А вось выязджаючы гэтай жа дарогай у напрамку райцэнтра, трэба, пакідаючы аграгарадок, “скінуць” хуткасць з 60-ці да 40-ка кіламетраў.

Ці то знак, ці то флюгер

Вядома, што вінаваты ў такой блытаніне, хутчэй за ўсё, вецер. І гэта далёка не першы факт, калі прырода ўносіць свае карэктывы ў сігнальную сістэму дарожнага руху. Здаецца, чарговы прыклад з’яўляецца відавочнай падставай, каб адказныя службы не толькі выправілі няправільнае становішча знакаў, але і зрабіць механізм  іх умацавання больш надзейным.

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о