Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт

0
395

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт для дзяцей-інвалідаў.
Акцыя “Нашы дзеці” праходзіць у Беларусі ўжо больш за 25 гадоў запар. Мэта акцыі – аказаць дапамогу і падтрымку дзецям, якія асабліва маюць у гэтым патрэбу.

Сярэдняя школа № 1 ужо не першы год выступае пляцоўкай добрых спраў, дзе настаўнікі і вучні ўстановы арганізоўваюць святочнае мерапрыемства.
Традыцыйна для дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці правялі навагоднія карагоды і арганізавалі конкурсы.
А якое свята без падарункаў? Салодкія прызы дзеці атрымалі ад Петрыкаўскага райвыканкама, а таксама цімураўцаў і валанцёраў першай гарадской школы.
Старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Петухова таксама прыйшла не з пустымі рукамі. У прывітальным слове яна пажадала дзецям і іх бацькам усяго найлепшага ў наступным годзе і адзначыла, што добрыя справы робяць нашае жыццё лепшым, бо так важна дарыць любоў і пяшчоту, асабліва дзецям.
Прадстаўленне з удзелам казачных персанажаў падарыла дзеткам незабыўныя эмоцыі, а атрыманыя падарункі на доўгі час захаваюць святочны настрой.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт Для дзяцей-інвалідаў прайшоў дабрачынны навагодні канцэрт

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о