Што вы хацелі б сказаць тым, хто не выконвае правілы і не носіць медыцынскую маску?

У чалавецтва з’явіўся новы абавязковы аксэсуар – ахоўная маска. Наколькі доўга пратрымаецца “мода” на яе, пакажа час і нашы скаардынаваныя дзеянні па бяспецы. Кажуць, мода вяртаецца. Спадзяюся, у гэты раз, правіла не спрацуе.

Што вы хацелі б сказаць тым, хто не выконвае правілы і не носіць медыцынскую маску?Аляксандр Рагалевіч, прадавец:
– У краме я зрабіў максімум шыльдаў пра правілы гігіены ў перыяд каранавіруса. Сам сяджу ўвесь працоўны день у масцы і лічу, што гэта цалкам разумнае дзеянне. Вядома, тым, хто не носіць маскі, хачу сказаць: іх насіць абавязкова. Усё ж такі нашым людзям неяк спакайней псіхалагічна, калі побач чалавек выконвае ўсе меры бяспекі. Спа-дзяемся, гэта прадухіліць нас ад захворванняў.

Што вы хацелі б сказаць тым, хто не выконвае правілы і не носіць медыцынскую маску?Людміла Невяркевіч, беспрацоўная:
– Першапачаткова трэба разумець, што маска – гэта бяспека асабіста таго чалавека, які яе носіць. Я, калі гуляю па вуліцы, маску скідваю, а вось, калі захо-джу ў краму, банк, апранаю. Не так ужо і складана – выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя.

 

 

Што вы хацелі б сказаць тым, хто не выконвае правілы і не носіць медыцынскую маску?

Дзмітрый Бурцаў, будаўнік:
– Мяне не турбуе сітуацыя з маскамі. Лічу, што гэта справа асабіста кожнага – засцерагчы ў першую чаргу сябе. А мыць рукі з мылам, есці вітаміны – хіба ў гэтых рэкамендацыях ёсць штосьці новае? Зайсці ў краму ў масцы і пры-трымлівацца дыстанцыі – цалкам адэкватная працэдура ў перыяд каранавіруса. Не бачу ў гэтым дзеянні нейкай складанасці.

 

 

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о