У чацвер, 4 лістапада, адбылося асабістае першынства па більярдзе сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту. Спаборніцтвы прайшлі ў спартыўнай зале ДЮСШ і сабралі 11 удзельнікаў. Трэба адзначыць, што барацьба ў гэты дзень была цікавая і ўпартая.

У цікавай барацьбеЗ прамовай перад удзельнікамі выступіў старшыня райарганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Жукавец, які пажадаў ветэранам самага галоўнага – моцнага здароўя і спартыўнага даўгалецця.

Удзельнікі былі падзелены на дзве групы, згодна жэраб’ёўцы. У кожнай з груп спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. Пераможцам з гульні выходзіў той ігрок, які здолеў першым ад-правіць у лузу 8 шароў. За чарговую “вікторыю” ўдзельніку ў асабісты залік налічваўся бал. Урэшце пераможцы груп змагаліся ў асабістай сустрэчы за першае і другое месцы. Більярдысты, што занялі другія месцы ў сваіх групах разыгрывалі прызавое трэцяе і пачэснае чацвёртае месцы.

Пра ўпартую барацьбу і ўзровень сапернікаў сведчыць той факт, што ў кожнай групе набралося ажно па тры спартсмена, якія набралі аднолькавую колькасць ачкоў. З гэтай прычыны для выяўлення лепшых судзейскай калегіі прыйшлося лічыць прапушчаныя шары адзначаных удзельнікаў. І калі ў першай групе розніца была яшчэ больш-менш адчувальная, то ў другой – месцы размеркавала розніца ў адзін шар. Так, па-за бортам фінальнай часткі спаборніцтваў заста-ліся Віктар Бобр і Віктар Іваноў.
Урэшце трэцяе і чацвёртае месца разыгрывалі паміж сабой Мікалай Мазуркевіч і Уладзімір Літош. Перамога тут дасталася апошняму – мужчына паказаў даволі ўпэўненую гульню і завяршыў сустрэчу з лікам 3:8.

У барацьбе за чэмпіёнства спартыўнага драматызму было куды болей. Сяргей Шпак здолеў зламіць супраціў жыхара Капаткевічаў Мікалая Коўгара, дарэчы, пераможцы ІІІ раённай спартакіяды ветэранаў у гэтай дысцыпліне, і перамагчы з лікам 8:5.
Прызёры атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад дырэктара раённага ФСК “Ураджай” Наталлі Судзібар.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікамі спаборніцтваў была ўнесена прапанова: наступны раённы турнір прысвяціць памяці Ігара Шастапалава – папулярызатара і прадаўжальніка традыцый більярду на Петрыкаўшчыне. Просьба вэтэранаў спорту будзе задаволена.

Асобнай увагі з боку арганізацыі ветэранаў фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна заслугоўвае Віктар Бобр – кіроўца Капаткевіцкага гарадскога Дома культуры. Мужчына дабраўся да спаборніцтваў на ўласным аўтамабілі і даставіў на спартыўнае мерапрыемства яшчэ трох удзельнікаў. На жаль, прадстаўнікоў іншых сельсаветаў мы на турніры не пабачылі.

Наступныя спаборніцтвы сярод сталых аматараў актыўнага ладу жыцця будуць праходзіць па настольным тэнісе. Чакаем удзельнікаў!

Аляксей Каюкала,
старшыня пярвічнай
арганізацыі “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о