У суботу, 6 лістапада, футбольны сезон раённага ўзроўню атрымаў сваё лагічнае завяршэнне. На стадыёне фізкультурна-аздараўленчага комплекса “Прыпяць” за Суперкубак змагаліся чэмпіён Петрыкаўшчыны фізкультурна-спартыўны клуб “Ураджай” і ўладальнік Кубка раёна каманда Петрыкаўскага рудаўпраўлення “Гарняк”.

Вызначылася мацнейшая  каманда ПетрыкаўшчыныКалі зазірнуць у недалёкае футбольнае мінулае – адразу разумееш, што сустрэча гэта мела прынцыповы характар. Гісторыя супрацьстаяння паміж “Ураджаем” і “Гарняком” пачалася ў гэтым сезоне з мясцовага чэмпіянату. У першым крузе “ўраджаеўцы” здолелі з мінімальным лікам 1:0 абыграць “гарнякоў”. Таму, каб аспрэчыць шлях “Ура-джая” да чэмпіёнства, калійнай дружыне трэба было перамагаць сапернікаў у другім крузе. Але сілы, падчас другой сустрэчы, былі роўныя, перавага перахо-дзіла ад аднаго калектыва да другога, матч завяршыўся баявой нічыёй – 2:2 і “ўраджаеўцы” атрымалі тытул чэмпіёнаў раёна.

“Гарняк” прагнуў рэванша. Магчымасць адыграцца выпала ў першай сустрэчы Кубка раёна. “Салевікі” ў той дзень выглядалі значна лепей за “Ураджай”, да таго ж, апошнім яшчэ і непашчасціла: з трох пенальці, назначаных у вароты “Гарняка”, “ураджаеўцы” рэалізавалі толькі адзін. Сустрэча скончылася з лікам 3:1 на карысць каманды рудаўпраўлення і для канчатковага высвятлення спартыўных адносін і звання лепшай каманды Петрыкаўшчыны калектыву не хапала толькі тытула.
Доўга чакаць не выпадала: у фінале “Гарняк” абыграў “Курыцічы”, атрымаўшы не толькі трафей, але і пуцёўку ў Суперкубак.

Чэмпіён раёна і ўладальнік Кубка пачалі гульню ў 12 гадзін, а ўжо праз пару хвілін брамнік “Гарняка” сумна паглядаў на мяч у сетцы сваіх варот. Пачатак развіцця атакі выглядаў даволі звыкла: перадача на правы фланг, невялікі адрыў нападаючага ад апекі. Здавалася, што зараз мяч выляціць у аўт, ці за лінію варот. Але не самы ўдалы выхад кіпера і трапны ўдар ператварылі, здавалася б, не самую небяспечную сітуацыю ў вынік.

“Ураджай” хоць і крыху прасядаў у цэнтры, але працягваў ціснуць праз флангі і ўжо на 10-й хвіліне здолеў павялічыць адрыў – 2:0. Была магчымасць забіць і трэці мяч да фарватэра сустрэчы, але назначаны ў вароты “Гарняка” 11-метровы, брамнік без праблем адбіў, як і наступнае дабіванне.
Варта адзначыць, што “Гарняк” час ад часу хваляваў абарону “ўраджаеўцаў”, але, за выключэннем некалькіх момантаў, атакі заканчваліся яшчэ да ўваходу ў штрафную сапернікаў.

У другім тайме гульня істотна не змянілася. “Ураджай” працягваў ціснуць, забіўшы яшчэ два мячы. “Гарняк” жа сыйшоў у абарону. Толькі напрыканцы матча “калійшчыкі” перайшлі ў наступленне, арганізаваўшы шэраг момантаў, але скараціць унушальны адрыў так і не здолелі – 4:0 і “Ура-джай” сыходзіць з поля пераможцам. Галамі ў сустрэчы адзначы-ліся Максім Ус, Дзмітрый Юніцкі і Максім Парфіевіч, які аформіў у вароты “калійшчыкаў” “дубль”.
Узнагароду ад начальніка ад-дзела спорту і турызму райвыканкама Таццяны Жукавец прымаў капітан “Ураджаю” Дзмітрый Шатырын, які, акрамя перамогі, адзначаў яшчэ і дзень нараджэння.

Таццяна Яўгеньеўна падзякавала ўсім за актыўны ўдзел у спаборніцтвах і расказала, што неўзабаве распачнецца работа па падбору ігракоў у зборную Петрыкаўскага раёна. А гэта значыць, што нас наперадзе чакае яшчэ мноства футбольных сустрэч!

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о