Прыемна адзначыць, што людзі, дасягненнямі якіх ганарацца жыхары Петрыкаўшчыны, радуюць нас не толькі поспехамі на вяршынях сваёй дзейнасці, але і лічаць абавязкам падзяліцца вопытам, натхніць падрастаючае пакаленне, ды і наўпрост сказаць няўпэўненаму хлопчыку ці дзяўчынцы: “Я змог – і ты зможаш!”.

Карысная сустрэча  з асілкамі-землякаміДнямі, у рамках прафілактычнай акцыі “Арганізуй свой вольны час”, Петрыкаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб “Ураджай” і актыў Капаткевіцкай сярэдняй школы арганізавалі для вучняў гарадскога пасёлка сустрэчу і майстар-клас з майстрам спорта міжнароднага класа па паўэрліфтынгу, чэмпіёнам Беларусі Ільёй Марчанковым і яго выхаванцам майстрам спорта Беларусі Яўгенам Лазарчыкам.

Ілля Васільевіч адказаў на пытанні школьнікаў, распавёў пра сваю спартыўную кар’еру. Лагічным працягам, для зацікаўленых сустрэчай з асілкам навучэнцаў, быў майстар-клас, прысвечаны заняткам на спартыўных трэнажорах. Паўэрліфтары паказалі рабятам практыкаванні, што паляпшаюць каардынацыю рухаў, умацоўваюць сустаўны апарат, паляпшаюць гнуткасць пазваночніка і карысна ўздзейнічаюць на развіццё грудной клеткі.

Як адзначаюць арганізатары, сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы і была напоўнена станоўчымі эмоцыямі.

Арцём ГУСЕЎ.
Па матэрыялах аддзела спорту і турызму райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о