У Петрыкаве прайшла раённая спартакіяда

0
407

У нядзелю на базе ДЮСШ прайшлі раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе і гіравым спорце ў праграме XIX-ай раённай спартакіяды сярод калектываў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і сельскіх выканаўчых камітэтаў Петрыкаўскага раёна. У турніры прынялі ўдзел 12 каманд.

У прывітальным слове выконваючая абавязкі загадчыка сектара спорту і турызму райвыканкама Алена Буракевіч пажадала ўдзельнікам бадзёрага старту, паказаць свае лепшыя здольнасці і перамогі мацнейшым.
Пасля працяглых і цяжкіх спаборніцтваў былі аб’яўлены пераможцы. У настольным тэнісе перамогу святкавала каманда Капцэвіцкай сярэдняй школы. На другім месцы размясцілася каманда “Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, на трэцім – Петрыкаўскага лясгаса.
У гіравым спорце перамог Петрыкаўскі лясгас. Другое месца заняла каманда РАУС, трэцяе – РАНС.
Усе прызёры каманднага і асабістага заліку былі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы – кубкам.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о