На мінулым тыдні, па дарозе з вёскі Брынёў, на нізінным участку палетка, які яшчэ пакрывала вада, мы сустрэлі пару птушак. Здалёк нам падалося, што гэта гусі, тым больш, што дзюбы іх былі жоўтага колеру. Але прыгледзеліся і пазналі ў птушках лебедзяў-клікуноў.

Птушкі гняздуюцца ў больш халодным клімаце ад Паўночнай Шатландыі да Чукоткі, а зімаваць ляцяць у больш цёплыя рэгіёны Еўразіі – Міжземнае мора, Каспій, Сярэднюю, Паўднёвую і Паўднёва-Усходнюю Азію. Але з 2000-х гадоў лебедзяў-клікуноў пачалі заўважаць на Беларусі. Зараз, пэўна, суседства з гэтымі прадстаўнікамі сямейства качыных мала каго можа здзівіць.

Лебедзь-клікун вызначаецца сярод іншага тым, што трымае шыю прама, не згінаючы яе ў “S”-падобнае становішча. Ад сваіх суродзічаў – малых лебедзяў, акрамя памеру і вагі, клікуноў вылучае дзюба: у абе-дзвюх птушак яны аднолькавага чорна-жоўтага колеру, але дзюба клікуна жоўтая прыкладна на 2/3, у той час як у малога лебедзя – толькі напалову.

Назіраў за птушкамі Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о