Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны адбыўся абласны маладзёжны патрыятычны велапрабег. Маладзёжная ініцыятыва была падтрымана кіраўніцтвам вобласці і раёнаў Гомельшчыны, якія таксма сталі ўдзельнікамі патрыятычнай акцыі. Мерапрыемства аб’яднала мемарыялы Светлагоршчыны (Смуткуючы звон і Ала), Жлобіншчыны (Красны Бераг) і Гомеля (Плошча працы, Алея герояў, мемарыял герояў-апалчэнцаў).

У памяць пра герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
На дыстанцыі Мікалай Місюра

Згодна з распрацаваным арганізатарамі планам, удзельнікі масавай патрыятычнай акцыі рухаліся некалькімі маршрутамі. На працягу ўсяго шляху ўдзельнікі велапрабегу, пераязджаючы ад аднаго населенага пункта да другога, наведвалі памятныя гераічныя і трагічныя месцы, якія ўпісаны ў ваенную гісторыю Гомельскай вобласці і краіны.
Аповед экскурсаводаў, ускла-дзеныя кветкі да мемарыялаў, хвіліна маўчання – даніна ўдзячнасці героям за сённяшняе жыццё, за магчымасць жыць у квітнеючым краі, за мірную будучыню для дзяцей і ўнукаў.
– Памяць пра трагедыю 80-гадовай даўніны – абавязак кожнага сумленнага чалавека, патрыёта краіны, – зазначыў у час размовы першы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Місюра, удзельнік велапрабегу ад Петрыкаўскага раёна.

Галіна КАЗАК, фота “ГП”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о