22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у гарадскім парку, каля помніка ахвярам фашызму, адбыўся мітынг-рэквіем.

Шмат слоў пра захаванне памяці, пра пакуты часоў ваеннага ліхалецця і подзвіг народа было сказана кіраўніком райвыканкама Аляксандрам Наўныкам, прадстаўнікамі сілавых структур і ветэранскай арганізацыі. Лейтматывам выступленняў была адзіная думка: мы павінны памятаць пра падзеі тых страшэнных часоў, каб не паўтарыць памылак мінулага, каб ведаць кошт мірнага неба над галавою і шчаслівага дзіцячага смеху. Менавіта для падрастаючага пакалення – нашай будучыні, мы беражліва нясем у сэрцах тое пачуццё адказнасці за мір у краіне і ва ўсім свеце.
Пасля хвіліны маўчання прысутныя рушылі ціхім і нетаропкім шэрагам, каб ускласці вянкі і кветкі да помніка.
Гадзіннік паказваў пяць хвілін пасля поўдня, і па-над Прыпяццю загучалі званы Мікалаеўскай царквы. Мітынг-рэквіем змяніла акцыя “Звон смутку”: па ўсёй краіне праваслаўныя храмы ўшаноўвалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Хвіліна маўчання  і званы па-над Прыпяццю Хвіліна маўчання  і званы па-над Прыпяццю Хвіліна маўчання  і званы па-над Прыпяццю Хвіліна маўчання  і званы па-над Прыпяццю Хвіліна маўчання  і званы па-над Прыпяццю Хвіліна маўчання  і званы па-над Прыпяццю Хвіліна маўчання  і званы па-над Прыпяццю Хвіліна маўчання  і званы па-над Прыпяццю Хвіліна маўчання  і званы па-над Прыпяццю Хвіліна маўчання  і званы па-над Прыпяццю

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о