У гэты дзень Беларусь з сумам узгадвала трагічную гадавіну – 80 гадоў таму, без абвяшчэння вайны фашысцкія захопнікі напалі на СССР, у тым ліку вераломна ступіўшы на тэрыторыю Беларусі. За гэтай трагічнай падзеяй з выбухамі і голадам, з безліччу смярцей і разрухай прыйшлі ў наш край чатыры гады вайны. Сумная падзея таго жудаснага 1941 года адзначаецца ў Беларусі як Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

СЁННЯ ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (фотарэпартаж, будзе дапоўнена)Па ўсёй краіне, у час пачатку вайны – 4 гадзіны раніцы, людзі з вянкамі і кветкамі, свечкамі і лампадкамі ўшанавалі памяць ахвяр фашызму.

СЁННЯ ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (фотарэпартаж, будзе дапоўнена)У Петрыкаве грамадскасць сабралася каля помніка ахвярам фашызму на беразе Прыпяці. СЁННЯ ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (фотарэпартаж, будзе дапоўнена)

З прамовай перад прысутнымі выступіў старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка, які адзначыў, што лепшае, што мы можам зрабіць для будучыні нашай краіны, для нашых нашчадкаў – захаваць памяць пра гады ліхалецця, пра ахвяр той страшнай вайны, каб страшэнныя памылкі таго часу не паўтарыліся больш ніколі.

СЁННЯ ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (фотарэпартаж, будзе дапоўнена)

СЁННЯ ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (фотарэпартаж, будзе дапоўнена)Пра страты ваеннага ліхалецця распавёў начальнік групы прызыву на ваенную службу Петрыкаўскага ваенкамата старшы лейтэнант Юрый Мацкевіч.

СЁННЯ ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (фотарэпартаж, будзе дапоўнена)

Надзеяй на захаванне міру ва ўсім свеце і любові ў сэрцах кожнага былі прасякнутыя словы Благачыннага Петрыкаўскай акругі, Пратаіерэя Васіля Немеша.

СЁННЯ ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (фотарэпартаж, будзе дапоўнена)СЁННЯ ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (фотарэпартаж, будзе дапоўнена)СЁННЯ ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (фотарэпартаж, будзе дапоўнена)

СЁННЯ ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (фотарэпартаж, будзе дапоўнена)

Метраном адлічваў хвіліну маўчання, на павольныя воды Прыпяці, што адлюстроўвалі пяшчотны ружовы колер палесскага світанка, былі спушчаныя лампадкі на падушках з хвоек.

СЁННЯ ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (фотарэпартаж, будзе дапоўнена)СЁННЯ ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (фотарэпартаж, будзе дапоўнена)

Да чорнага абеліску людзі панеслі кветкі. Пачынаўся новы, а галоўнае мірны дзень. Наперадзе грамадскасць чакаў яшчэ шэраг памятных мерапрыемстваў з адценнем суму.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о