З нязначнымі маразамі, якія ўсталяваліся, аматары зімовай рыбалкі ўсё больш і больш часу праводзяць на вадаёмах. На жаль, многія з іх забываюць пра небяспеку ледзянога полага. На тэрыторыі рэспублікі ўжо ёсць першыя ахвяры тонкага лёду. Але нягледзячы на падобныя выпадкі “заўзятых” рыбакоў не спыніць.

Ты сапраўды гатовы выйсці на тонкі лёд?Днямі працаўнікі МНС і супрацоўнікі таварыства ратавання на водах праводзілі рэйд па ўпадабаных месцах рыбакоў, на гэты раз на лёд выйсці не вырашыліся – таўшчыня зусім маленькая. А слядоў, так скажам, “першапраходцаў” на яшчэ неакрэплым лёдзе – па ўсім затоне.

Шукаць доўга парушальнікаў не прыйшлося, з самай раніцы яны ўжо занятыя сваёй любімай справай. Начальнік дзяжурнай змены Сяргей Чыгіроў пры дапамозе гучнагаварыцельнай прылады на аварыйна-выратавальнай тэхніцы МНС папрасіў рыбакоў не падвяргаць сваё жыццё небяспецы і вярнуцца дадому, а таксама нагадаў асноўныя правілы бяспекі пры выхадзе на лёд.

– Катэгарычна забараняецца выходзіць на лёд пры яго таўшчыні менш за 7 сантыметраў. На адным і тым жа вадаёме можа быць розная таўшчыня лёду. Перш чым выходзіць на лёд, неабходна праверыць яго трываласць. Калі лёд пачынае трашчаць, трэба тым жа маршрутам ісці зваротна, бо рухаючыся далей у любы момант можна праваліцца. Кожны рыбак павінен мець пры сабе элементарныя сродкі выратавання – гэта выратавальная камізэлька і спецыяльныя зачэпы, – распавёў супрацоўнік МНС.
Выратавальнікі звяртаюць увагу і бацькоў: не трэба дазваляць дзецям адпраўляцца на вадаём. Лёд – не месца для забаў. Пры няўстойлівых тэмпературных рэжымах змяншаецца шчыльнасць лёду і выхад на ваду становіцца небяспечным, таму не варта грэбаваць тэхнікай бяспекі, а лепш ад гэтай задумы і зусім адмовіцца.

Алена ГЕРАСІМЕНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о