У барацьбе вызначаецца лепшы

0
614

У Гомелі на базе Палаца лёгкай атлетыкі прайшоў абласны этап рэспубліканскай спартакіяды па праграме зімовага шматбор’я “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнога і прызыўнога ўзростаў у рамках Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь-2023.

У барацьбе  вызначаецца лепшыПетрыкаўшчыну прадстаўлялі пераможцы раённага этапу – Уладзіслаў Міцура, Уладзіслаў Людзінавец, Дзмітрый Марціновіч, Антон Міндлін і Станіслаў Кніга.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаліся юнакі, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Спартакіяда ўключала наступныя віды практыкаванняў: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі са становішча стоячы, падцягванне на высокай перакладзіне, лёгкаатлетычны крос.

Ва ўпартай барацьбе другую прыступку п’едэстала ў другой групе заняла наша каманда, саступіўшы камандзе з Гомельскага раёна.

Па выніках спаборніцтваў вызначаны пераможцы і прызёры ў асабістым заліку. Так, у старшай ўзроставай группе ляскавічанін Кірыл Аўдзееў заняў першае месца, а Станіслаў Кніга з Конкавічаў – трэцяе. У малодшай узроставай групе дыплом ІІІ ступені атрымаў Уладзіслаў Міцура з гімназіі.

Павіншаваць прызераў прыбыў старшыня абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” палкоўнік Мікалай Юрасюк.

За свае спартыўныя дасягненні пераможцы і ўдзельнікі атрымалі каштоўныя падарункі ад Беларускага саюза афіцэраў.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о