З 31 сакавіка па 2 красавіка ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БЕЛЭКСПА” праходзіла Міжнародная вясновая выстава-кірмаш турыстычных паслуг “АДПАЧЫНАК-2022”.

Турыстычны сезон  абяцае быць насычаным– “АДПАЧЫНАК-2022” – самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі “Турызм і адпачынак”, – падзялілася з намі старшы інспектар сектара спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама Алена Буракевіч, якая прэзентавала ў Мінску новыя турысцка-экскурсійныя маршруты Петрыкаўшчыны. – Гэта міжнародная дзелавая прастора для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку.

Удзельнікі і наведвальнікі выставы мелі магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі сусветных турыстычных асацыяцый, рэгулятарамі галіны, знайсці новых кліентаў і партнёраў, а таксама даведацца аб трэндах індустрыі на ўнікальных мерапрыемствах дзелавой праграмы. Гэта, насамрэч, ідэальная бізнес-пляцоўка для рэкламы турыстычных маршрутаў, новых тураў, сустрэч са старымі партнёрамі, наладжванні новых дзелавых кантактаў.

Як расказала Алена Буракевіч, выстава стала знакавай падзеяй як для людзей, якія любяць і ўмеюць адпачываць, так і для прафесіяналаў, хто працягвае працаваць у гэтай сферы.

– Асноўную стаўку мы робім на свой унутраны турызм, – канстатавала Алена. – Дадзеную тэндэнцыю, пэўна, улавілі і радавыя наведвальнікі. Уздыхнуўшы па “заморскіх берагах”, яны самым актыўным чынам пачалі цікавіцца маршрутамі сваёй краіны. У Беларусі ёсць сотні месцаў, дзе можна добра правесці час. Зрэшты, пры любым раскладзе сёлетні турыстычны сезон абяцае быць куды больш паспяховым, чым ён выдаўся летась.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о