Новы фармат работы аграсядзіб

0
563

Агратурызм па праве лічыцца адным з самых прывабных і запатрабаваных варыянтаў адпачынку ў нашай краіне. Петрыкаўшчына ў гэтым напрамку не выключэнне. Ёсць жыхары нашага раёна, якія перабудавалі дачы ў аграсядзібы і атрымалі магчымасць зарабляць.

Новы фармат работы аграсядзібЗ 1 ліпеня 2023 года яны пачалі працаваць па новых правілах згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 351 “Аб развіцці аграэкатурызму”.
Як расказала загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Алена Буракевіч, у нашым раёне з існуючых суб’ектаў аграэкатурызму гэтую працэдуру паспяхова прайшлі 12. “Па стане на 1 студзеня 2023 года суб’ектаў аграэкатурызму налічвалася 11, пасля адна прыпыніла сваю дзейнасць, але  з’явілася яшчэ дзве. У выніку 12 аграсядзіб былі перарэгістраваны пад новы фармат працы”, – удакладніла Алена
Анатольеўна.

У сувязі са зменамі ў заканадаўстве, распараджэннем Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 снежня 2022 г. № 425-р створана раённая камісія па комплекснай і аб’ектыўнай ацэнцы аграэкасядзіб.
Згодна з распрацаваным графікам прыёму заяў на ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму былі арганізаваны выезды камісіі на аб’екты, а затым па выніках такіх сустрэч прынята рашэнне аб дазволе на ажыццяўленне
дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму.

Уладальнік аграсядзібы “Сонечны бераг” у Галубіцы Леанід Алехнік распавёў, што працэдура пераходу была вельмі камфортнай і не пацягнула ніякіх дадатковых выдаткаў, дастаткова было напісаць заяву.
“Я звярнуўся ў службу “Адно акно“ райвыканкама, а далей ужо спецыялісты самі займаліся зборам неабходных дакументаў”, – расказаў Леанід Мікалаевіч.

Дарэчы, уладальнік аграсядзібы заняўся папулярным бізнесам больш за 12 гадоў таму. На сваім участку на беразе ракі пабудаваў новы дом для турыстаў з некалькімі нумарамі і зараз здае яго. Папулярнасцю аграсядзіба карыстаецца з пачатку
вясны да канца восені. Так што ў аматараў сямейнага адпачынку ёсць цудоўная магчымасць адпачыць, парыбачыць і наведаць знакавыя месцы нашага раёна.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о