“Прыпяцкі” наведаў “Крокус Экспа” ў Маскве

0
429

З 16 па 19 лютага ў міжнародным выставачным цэнтры“Крокус Экспа” ў сталіцы Расійскай Федэрацыі праходзіла 1-я Міжнародная выстава “Свет Палявання і Рыбалкі”, у якой прыняў удзел Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.

Па словах удзельнікаў дэлегацыі, на выставе адкрыліся новыя магчымасці для абмену досведам, пошуку дзелавых партнёраў і заключэння кантрактаў.
Мэта выставы “Свет Палявання і Рыбалкі”, як пазначылі ў Нацыянальным парку, – прыцягнуць максімальную ўвагу аматараў палявання і рыбалкі, сфакусіравацца на інавацыях і трэндах у вытворчасці і продажы абсталявання і камплектуючых. Больш за тое, стварыць тэрыторыю для зносін аднадумцаў, абмену досведам і знаёмстваў з навінкамі ад марак, якія ўжо сябе зарэкамендавалі, да новых, перспектыўных брэндаў, а таксама папулярызаваць здаровы і актыўны лад жыцця.

У зоне прэзентацый, на працягу 4-х выставачных дзён кампаніі-ўдзельнікі дэманстравалі сваю прадукцыю і дзяліліся сакрэтамі яе выкарыстання, ладзілі майстар-класы і конкурсы.

“Прыпяцкі” наведаў “Крокус Экспа” ў Маскве
Тэматычныя раздзелы выставы прадстаўлялі паляванне, рыбалку, турызм, тэхніку і транспарт, адзенне, рыштунак.

Як зазначыў у час размовы генеральны дырэктар Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” Юрый Апановіч, адной з найважнейшых сучасных задач прыродаахоўнай установы з’яўляецца захаванне фларыстычнай і фауністычнай разнастайнасці. Гэтыя задачы выконваюцца службай лясной аховы. Мерапрыемствы накіраваны на забеспячэнне захавання лясоў ад пажараў, ад самавольных вырубак, ад шкоднікаў і хвароб. Для аховы жывёльнага свету парка існуе егерская служба ў складзе вядучага інжынера-паляўніцтвазнаўцы і егераў. Ахова жывёльнага свету вядзецца на ўсёй тэрыторыі парка. У мэтах барацьбы з браканьерамі арганізавана мабільная інспектарская і егерская службы, праводзяцца рэйды па ахове прыродных комплексаў парка.

“Нацыянальны парк “Прыпяцкі” па праву лічыцца брэндам не толькі нашага раёна, але і рэспублікі, таму мы карыстаемся любой магчымасцю заявіць пра сябе на міжнародным узроўні”, – дадаў у завяршэнні размовы Юрый Аляксандравіч.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о