Рэспубліканская добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу”, прысвечаная сёлета Году гістарычнай памяці, афіцыйна стартавала на Петрыкаўшчыне ў мінулую суботу.
Удзельнікі талакі з ліку валанцёраў былі задзейнічаны на пасадцы лесу, навядзенні парадку ў лясным фондзе, зборы і вывазе смецця, добраўпарадкаванні месцаў пахавання ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Гэты лес пасадзілі МЫ!Ужо ў першы дзень акцыі ў мерапрыемстве традыцыйна прынялі ўдзел мясцовыя сельскія выканаўчыя камітэты, установы адукацыі, неабыякавыя да пытанняў узнаўлення ляснога фонду жыхары раёна, а таксама работнікі лесагаспадарчых устаноў.

Наш карэспандэнт далучылася да супрацоўнікаў Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, актывістаў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання БРСМ і навучэнцаў Ляскавіцкай школы, што саджалі лес у ваколіцах вёскі Дарашэвічы. Настрой на дзялянцы, адведзенай на ўзнаўленне ляснога фонду, панаваў бадзёры. Удзельнікі талакі, праслухаўшы інструктаж ад галоўнага ляснічага прыродаахоўнай установы Сяргея Шыльца, разам актыўна ўзяліся за работу. Па агульным меркаванні ўдзельнікаў, добраахвотная акцыя па пасадцы лесу – цудоўная магчымасць далучыцца да важнай справы павелічэння ляснога фонду і паляпшэння экалагічнай сітуацыі.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о