“Царства № 2” увайшло ў гісторыю КВЗ

0
518

Каманда сярэдняй школы № 2 заняла прызавое месца ў фінале чэмпіянату абласнога сезона гульняў КВЗ “У будучыню з усмешкай”.

“Фінал КВЗ прайшоў 18 сакавіка бягучага года, – расказала кіраўнік каманды, музычны педагог установы адукацыі Марыя Тамко. – Разам з вучнямі 6, 10 класаў мы на працягу вучэбнага года жылі ў нейкім творчым хаосе: пастаянныя рэпетыцыі, нават па нядзелях, прадумванне жартаў, музычных уставак і энергічных танцаў. Як мне падаецца, нашу каманду члены журы палюбілі за харызматычнасць нашых ігракоў. Павінна ўдакладніць, што ў кожным новым этапе мы выдавалі штосьці новенькае, таму праходзілі далей. Вылучаліся мы і тым, што кожны свой выступ пачыналі з танцаў і песняў.

“Царства № 2”  увайшло ў гісторыю КВЗНе абышлося без казусаў. На 1/4 фіналу мы прыехалі са спазненнем. Дэфіцыт часу не дазволіў нам сабрацца і пераапрануцца. Адразу са скрынкамі з атрыбутыкай нас накіравалі на сцэну. Вучні не разгубіліся. Выступілі выдатна”.
Па словах Марыі Мікалаеўны, складанасць была ў тым, што ў сезоне за прызавое месца змагаліся 18 каманд.
“Нялёгка праходзіла размінка, дзе вучні павінны былі ў незнаёмым становішчы хутка прыдумваць жарты. Дарэчы, такі фармат захавалі толькі ў Гомельскай вобласці для таго, каб развіваць у дзяцей пачуццё гумару, логіку, інтуіцыю, каб у далейшым яны самі маглі прыдумляць жарты і сцэнарыі.

У журы быў Андрэй Ількоў – сцэнарыст, кампазітар, аўтар песень для серыяла “Сваты”, стваральнік каманды КВЗ “БДУ”. Дзецям было вельмі цікава з ім пагутарыць, пачуць мінусы і плюсы нашага выступлення, задаць пытанні.
Мы вельмі рады, што занялі 3-е месца ў фінале. Большая частка жартаў нашай каманды пад назвай “Царства № 2” узята са школьнага жыцця.

У канцы было весела і ў той жа час сумна, бо за час падрыхтоўкі ўсе ўдзельнікі пасябравалі. Гэты сезон КВЗ прынёс нам шмат незабыўных успамінаў, яркіх эмоцый ад новых сустрэч і знаёмстваў. З нецярпеннем будзем чакаць наступныя гульні!”

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота з архіва ўстановы адукацыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о