У Беларусі Першамай заўсёды праходзіць у асаблівай атмасферы. У сакавіку 1998-га, згодна з указам Прэзідэнта, Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных быў перайменаваны ў Свята працы і аб’яўлены непрацоўным днём.

Першамай на Петрыкаўшчыне таксама адзначаюць яскрава і з вялікім размахам. У сонечны дзень 1 мая былі праведзены мітынгі, арганізаваны забаўляльныя мерапрыемствы, працавалі атракцыёны, кірмашы, ладзіліся канцэрты з удзелам артыстаў раёна.
Канцэртная праграма “Квітнеючы май”, прысвечаная святу Працы і 120-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі, стала лагічным завяршэннем шэрагу мерапрыемстваў на сцэне летняга амфітэатра.
Святлана Сянько, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, выступіла са словамі віншаванняў у адрас працаўнікоў: “Шчыра віншую ўсіх працоўных са Святам Вясны і Працы і жадаю шмат сіл і шчасця, каб праца прыносіла толькі радасць і пачуццё задавальнення, каб кожны дзень натхняў на новыя смелыя здзяйсненні, каб пачуццё гонару за сваю працу заўсёды спадарожнічала ўсім справам”.
Затым Святлана Уладзіміраўна пачала ганаровую місію: уручэнне грамат і падзяк ад Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў актывістам прафсаюзнага руху Петрыкаўшыны за шматгадовую добрасумленную працу, плённую дзейнасць па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза і ў сувязі са 120-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі.
Вольга Усціновіч-Насека, старшыня Петрыкаўскага раённага аб’яднання арганізацыі прафсаюзаў, павіншавала са святам Працы, пажадала ўсім працаўнікам здароўя, удачы, сямейнага дабрабыту, а таксама ўручыла граматы Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюза актывістам прафсаюза за шматгадовую працу, плённую дзейнасць па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў.
У гэты дзень ушаноўвалі таксама нашых грамадзян, якія выконвалі воінскі і службовы абавязак у Афганістане. Юбілейныя медалі з нагоды 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана ўручыў ваенны камісар Петрыкаўскага раёна Аляксандр Адамоўскі.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о