А 4-ай гадзіне ранку грамадскасць Петрыкаўшчыны сабралася каля помніка ахвярам фашызму на беразе Прыпяці

0
456

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа на ўзбярэжжы ракі Прыпяць, каля помніка ахвярам фашызму, у 4 гадзіны раніцы грамадскасць Петрыкаўшчыны сабралася на мітынг-рэквіем “Свечка памяці – сімвал смутку”.

 

Мерапрыемства пачалося з прамовы намесніка старшыні райвыканкама Святланы Сянько. Святлана Уладзіміраўна адзначыла, што за гады ваеннага ліхалецця загінула звыш шасці тысяч сяміста жыхароў раёна, палова з якіх – мірныя жыхары. “Можна доўга казаць пра захаванне памяці і выхаванне пачуцця патрыятызму, але здзяйсняльныя справы, такія як добраўпарадкаванне помнікаў ці догляд за пахаваннямі ўдзельнікаў вайны – лепей  усіх слоў”.

Пра неверагодныя выпрабаванні, што паўсталі перад нашым народам, расказаў намеснік ваеннага камісара-начальнік мабілізацыйнай групы райваенкамата Захар Смірноў. Са зваротам да прысутных ад моладзі выступіла першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Дар’я Туравец: “Пакуль мы будзем памятаць, чаго вартае мірнае неба па-над галавой, мы захаваем усё тыя каштоўнасці, што дасталіся нам ад продкаў, бо мы – пакаленне нашчадкаў пераможцаў”.

Хранометр адбіваў імгненні хвіліны маўчання. Паніхіду па ахвярах Вялікай Айчыннай вайны адслужыў Благачынны Петрыкаўскай акругі, протаіерэй Васіль Немеш. На ваду Прыпяці былі спушчаны вянкі з запаленымі свечкамі. Прысутныя прынеслі да абеліску лампадкі, пасля чаго да помніку былі ўскладзены вянкі і кветкі.

Світала, людзі разыходзіліся ад сумнавядомага месца, дзе многія мірныя жыхары Петрыкаўшчыны сустрэлі сваю смерць ад рук фашысцкіх карнікаў.

Без чвэрці дванаццаць у гарадскім парку распачалася цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да помніка ахвяр фашызму.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч зазначыў: “На Петрыкаўшчыне ўшаноўваюць памяць тых, што аддаў сваё жыццё дзеля нашай надзейнай будучыні і светлага дня.

З кожным годам становіцца ўсё менш ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, разам з імі ў нябыт сыходзяць і звесткі пра тыя жудасныя часы. Аднак мы павінны памятаць пра гераізм людзей, якіх зараз ужо няма разам з намі. Іх жыццёвы шлях, бездакорнае служэнне і адданасць Айчыне – годны прыклад для нас і наступных пакаленняў. У народнай памяці заўсёды будзе жыць подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны”.

Па ўсёй акрузе разносіўся гук званоў Свята-Мікалаеўскай царквы. Гараджане неслі кветкі да помніка, сціплы ветрык падымаў чырвона-зялёныя палотнішчы беларускіх сцягаў. Па-над галавою сапраўды было чыстае неба. Няхай і ў будучыні не зведаюць людзі таго гора, што незабыўным напамінам застаецца ў сэрцы кожнага беларуса.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара. 

А 4-ай гадзіне ранку грамадскасць Петрыкаўшчыны сабралася каля помніка ахвярам фашызму на беразе Прыпяці А 4-ай гадзіне ранку грамадскасць Петрыкаўшчыны сабралася каля помніка ахвярам фашызму на беразе Прыпяці А 4-ай гадзіне ранку грамадскасць Петрыкаўшчыны сабралася каля помніка ахвярам фашызму на беразе Прыпяці А 4-ай гадзіне ранку грамадскасць Петрыкаўшчыны сабралася каля помніка ахвярам фашызму на беразе Прыпяці А 4-ай гадзіне ранку грамадскасць Петрыкаўшчыны сабралася каля помніка ахвярам фашызму на беразе Прыпяці А 4-ай гадзіне ранку грамадскасць Петрыкаўшчыны сабралася каля помніка ахвярам фашызму на беразе Прыпяці

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о