Капаткевіцкі пляж. Пачатак

0
511

Адзначыць кожны, што Петрыкаўшчына за апошнія некалькі гадоў змянілася. Чаго варты раённы цэнтр з яго добраўпарадкаваннем – вуліц, сацыяльных аб’ектаў, інфраструктуры. Абнаўленне закранула ўсіх разам і асобна кожнага.

Капаткевіцкі пляж. ПачатакЗвярнуў увагу старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан на добраўпарадкаванне гарадскіх пляжаў. Улічылі пажаданні насельніцтва і адкрылі пляж у гарадскім пасёлку Капаткевічы. Акрамя задавальнення запыту людзей, гэта яшчэ і новы аб’ект, які гарантуе бяспеку аматарам летняга адпачынку на рацэ. Пагадзіцеся, пляж, дзе працуюць матросы-выратавальнікі, якія будуць кантраляваць і назіраць за парадкам з боку адпачываючых людзей і сачыць, каб падлеткі не “заплывалі за буйкі” – рэч патрэбная.

1 чэрвеня адбылося афіцыйнае адкрыццё Капаткевіцкага пляжа. Карэспандэнту “ПН” распавялі, што зроблены вялікі крок на шляху паляпшэння жыцця мясцовага насельніцтва, бо пляж у спякоту – гэта цэнтр жыцця, куды прыходзяць часцей бабулі і дзядулі з унукамі, моладзь – пазагараць, паплаваць, пагуляць у валейбол, дарослыя – проста абмеркаваць навіны. Мабыць, гэта найлепшы варыянт летняга адпачынку. Як зазначыла работнік станцыі Тамара Дыдыка, работа ў цэлым спакойная, людзі паслухмяныя, адэкватна рэагуюць на заўвагі.

Капаткевіцкі пляж. Пачатак

 

Да размовы далучыўся старшы матрос-выратавальнік Юрый Міцкевіч: “Праца зроблена сапраўды сур’ёзная, тэрыторыю падсыпалі пяском, устанавілі сонцаахоўныя грыбкі, лавачкі, пясочніку, абнавілі месца для пераапранання. На шчасце, устаноўлены шлагбаум, які забараняе аўтамабілістам заязджаць на пляж. Маецца паркоўка, кантэйнеры для паасобнага збору раздзельнага смецця”.

Мясцовая жыхарка, якая адпачывала ў гэты дзень на пляжы, падзялілася меркаваннем, што народ не ўтойвае радасці ад цудоўнай новай пляцоўкі для адпачынку. Агароджа, што стаіць у рацэ, дазваляе ўнукам бяспечна купацца.
Пажаданне асобна аформіць пляцоўку для спартыўных гульняў выказала моладзь. “Тым больш, што ёсць металічныя слупы, засталося толькі нацягнуць сетку і падсыпаць пясок”, – адзначылі хлопцы.

Новы пляж працуе толькі першы год. Упэўненыя, што яго добраўпарадкаванне будзе працягвацца. Жыхарам і гасцям застаецца адно – берагчы тое, што ўжо зроблена для іх.

Капаткевіцкі пляж. Пачатак Капаткевіцкі пляж. Пачатак Капаткевіцкі пляж. Пачатак Капаткевіцкі пляж. Пачатак Капаткевіцкі пляж. Пачатак Капаткевіцкі пляж. Пачатак Капаткевіцкі пляж. Пачатак

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о