Злёт перадавікоў сабраў лепшых з лепшых

0
330

У раённым Доме культуры падвялі вынікі работы за 2023 год.

Працаўнікоў сустракалі выставы дасягненняў устаноў і арганізацый Петрыкаўшчыны. Адміністрацыя раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Коханам азнаёміліся з экспазіцыямі культурнай, адукацыйнай, спартыўных сфер, сферы культуры, Жыткавіцкага філіяла абласнога спажыўтаварыства, лясгаса, Нацыяльнага парку “Прыпяцкі”. А непасрэдна ў зале раённага Дома культуры распачалася ўрачыстасць шанавання лепшых працаўнікоў раёна.
Са словамі віншавання выступіў кіраўнік раёна Аляксандр Кохан, адзначыўшы, што на Петрыкаўшчыне стала добрай традыцыяй вясной падводзіць вынікі мінулага года і ўшаноўваць лепшых працаўнікоў раёна.
“Злёт перадавікоў – вельмі значнае свята для кіраўнікоў і спецыялістаў усіх галін, працаўнікоў прамысловых, абслугоўваючых і пераапрацоўчых арганізацый, работнікаў сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы. Менавіта тут падводзяцца вынікі працы за год, фіксуюцца новыя працоўныя рэкорды.
Год міру і стварэння стаў у раёне яркім арыенцірам патрыятызму, ён адзначаны шматлікімі знакавымі падзеямі. Мы адзначылі Дзень горада і яго 500-годдзе, адкрылі інфармацыйную дошку воінам-пагранічнікам у Капцэвічах, адзначылі 110-годдзе Петрыкаўскай раённай бальніцы і 60-годдзе Капаткевіцкага дома-інтэрната.
Па выніках работы за 2023 год прамысловымі прадпрыемствамі Петрыкаўскага раёна выраблена прадукцыі ў 1,6 разоў больш, чым у 2022 годзе.
Аснова эканомікі – сельская гаспадарка. Прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2023 годзе выраблена на суму 81,5 мільёна рублёў, з іх прадукцыі жывёлагадоўлі на суму звыш 56 мільёнаў рублёў”.
Старшыня райвыканкама адзначыў: “Наш раён заняў першае месца і стаў пераможцам у абласным спаборніцтве па сацыяльна-эканамічным развіцці з колькасцю насельніцтва да 30 тысяч чалавек”.
Аляксандр Кохан, як удзельнік усебеларускага народнага сходу, не мог не данесці галоўны пасыл Прэзідэнта: “Час выбраў нас! ”.
“Калі кожны з нас вызначыць для сябе свой асабісты план па павышэнні якасці ў сваёй працы, будзе старанна яго прытрымлівацца, у нас усё атрымаецца!”, – сказаўАляксандр Васільевіч.
Па традыцыі ў гэты дзень на святочную сцэну па чарзе ўзнімаліся пераможцы спаборніцтваў у розных галінах і сферах дзейнасці, а таксама пераможцы ў намінацыі “Лепшы па прафесіі”.
Дэпутаты, дзеячы культуры, урачы і педагогі, спартсмены, жывёлаводы і вадзіцелі, машыністы і аграномы былі галоўнымі героямі ўрачыстасці.
Першымі ўзнагароды і пераходзячы сцяг атрымалі лепшыя структуры раёна: кіраўнікі нацпарку “Прыпяцкі”, СУП “Палессе-Аграінвест”, раённага Дома культуры, Пціцкага сельсавета, Петрыкаўскага ПМС, Петрыкаўскага рудаўпраўлення.
Пасля да ўзнагароды былі прадстаўлены лепшыя па прафесіі працаўнікі, якія адзначыліся сваімі дасягненнямі ў 2023 годзе.
На сцэне аказаліся кіраўнікі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, а таксама структурных падраздзяленняў, чые калектывы паказалі лепшыя працоўныя вынікі ў 2023 годзе. Вядома, узнагароды за плённую працу атрымалі і лепшыя хлебаробы Петрыкаўшыны.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандра Янчанкава ўручыла граматы прадстаўнікам вытворчай галіны, а намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр павіншаваў спецыялістаў будаўнічай і сацыяльнай галіны.
Працягнулі ўрачыстасць музычныя і танцавальныя нумары ад мясцовых артыстаў.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Злёт перадавікоў сабраў лепшых з лепшых Злёт перадавікоў сабраў лепшых з лепшых Злёт перадавікоў сабраў лепшых з лепшых Злёт перадавікоў сабраў лепшых з лепшых Злёт перадавікоў сабраў лепшых з лепшых Злёт перадавікоў сабраў лепшых з лепшых Злёт перадавікоў сабраў лепшых з лепшых

Злёт перадавікоў сабраў лепшых з лепшых Злёт перадавікоў сабраў лепшых з лепшыхЗлёт перадавікоў сабраў лепшых з лепшых Злёт перадавікоў сабраў лепшых з лепшых

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о