Таццяне Андрасюк давяраюць валасы сотні людзей Петрыкаўшчыны

0
828

Чорна-белы партрэт знакамітай амерыканскай актрысы Мэрылін Манро, які вісіць над люстэркам працоўнага месца нашай сённяшняй гераіні, літаральна кажа ўсім кліенткам: з цырульніцкага крэсла вы ўстанеце не менш прыгожай, чым галівудская дзіва. “Менавіта таму я і цырульню назвала “Манро”, – удакладніла вядомы цырульнік Петрыкаўшчыны.

Таццяне Андрасюк давяраюць валасы сотні людзей ПетрыкаўшчыныТаццяну Андрасюк ведаюць многія. Гэтаму таленавітаму майстру давяраюць валасы сотні людзей. Ёсць у гэтага знаўцы адмысловы нюх, інтуіцыя, як выявіць утоенае плато прыгажосці чалавека. Яна проста бярэ ў рукі нажніцы і расчоску – і вы мяняецеся на вачах.
“… Хоць у народзе людзі, якія хочуць адзначыць дакладнае месцазнаходжанне майго кабінета, гавораць “У будынку былой друкарні”. І ўсім адразу становіцца зразумела, куды ісці за прыгажосцю”, – дапаўняе спецыяліст у пачатку нашага інтэрв’ю.
Сённяшняя гераіня – чалавек старой загартоўкі. Адвучыўшыся яшчэ ў савецкі час на цырульніка, яна не толькі знайшла справу свайго жыцця, але і дала пуцёўку ў жыццё новаму пакаленню майстроў.

Таццяне Андрасюк давяраюць валасы сотні людзей Петрыкаўшчыны

“Я родам з вёскі Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Нас у бацькоў было чацвёра, таму мне хацелася хутчэй стаць самастойнай і зарабляць на хлеб. Пасля заканчэння 8 класаў, у школе была выдатніцай, вырашыла пайсці вучыцца ў тэхнікум савецкага гандлю, але не атрымалася. Пасля доўгіх пошукаў і званкоў у многія ўстановы адукацыі, выбар паў на “Мастацтва цырульніка /Дэкаратыўная касметыка”. Здаўшы паспяхова іспыт, я была залічана на першы курс.

Таццяне Андрасюк давяраюць валасы сотні людзей Петрыкаўшчыны Таццяне Андрасюк давяраюць валасы сотні людзей Петрыкаўшчыны Таццяне Андрасюк давяраюць валасы сотні людзей ПетрыкаўшчыныМы вывучалі не толькі стрыжкі, але і грым, пасціжорную справу. Азіраючыся назад, разумею, што гэты мой крок няхай і быў выпадковым, але дакладна задаў патрэбны напрамак у маім лёсе. Сёння магу сказаць: я знайшла сваё прызначэнне!”
Таццяна Мечыславаўна па размеркаванні патрапіла ў Петрыкаў у мясцовы КБА. Тут 16 гадоў яна адпрацавала цырульнікам і загадчыцай. А затым ёй прапанавалі пасаду выкладчыка цырульніцкага мастацтва ў працуючым тады вучэбна-вытворчым камбінаце.

“Вядома, каб пачаць выкладаць, пачала чытаць шмат кніг, вывучыла дзясяткі артыкулаў. Быць спецыялістам і навучыць сваёй справе іншых – гэта зусім розныя рэчы. Але, як мне здаецца, я ўдала справілася. Многія мае вучаніцы сёння – паспяховыя цырульнікі нашага горада, да якіх нялёгка патрапіць без папярэдняга запісу. Гэта кажа мне пра многае”.

Як толькі ВВК спыніў сваю дзейнасць, на той момант стаж майстра склаў 16 гадоў (зноў лічба паўтарылася!), перад нашай гераіняй паўстала пытанне: што рабіць далей?
“Мяне запрасіў да сябе на працу петрыкаўскі прадпрымальнік. Мы выдатна з ім спрацаваліся, але праз час падумала, а чаму я не змагу быць сама сабе гаспадыняй? Да таго ж, многія сябры і кліенты казалі прама, што я ўжо “дарасла” для гэтага. І месца для арэнды хутка знайшлося.

Пасля таго, як у маім будучым кабінеце быў зроблены не самы просты рамонт, закуплена патрэбнае абсталяванне, я працягнула займацца прафесійнай дзейнасцю ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка”.

Для Таццяны Мечыславаўны новы кабінет прыгажосці стаў другой хатай. Тут яна працуе з 2005 года.
“Безумоўна, праца з кліентамі, асабліва ў сферы прыгажосці, не з простых, але стараюся ісці ў нагу з часам. У прафесіі хочацца ўвесь час расці і ўдасканальвацца. У мяне ўсё павінна быць новым. Не пройдзе дня, каб не адчыніла інтэрнэт і не вывучыла нешта новае. Мне заўсёды здаецца, што фарбаў для валасоў у мяне мала, хоць паліцы забітыя да адказу. І інструментаў у мяне не пералічыць. Некаторыя зусім рэдкія і эксклюзіўныя, пра якія не кожны сталічны цырульнік ведае”.

На пытанне, наколькі нашай гераіні камфортна працаваць на сябе, адказала так: “У фармаце ІП мне працаваць зручней за ўсё. Працуючы на сябе, ты не можаш даць слабіну, інакш страціш кліента. Трэба быць нават больш адказным і сабраным, чым працуючы на кагосьці.

Дзякуючы рабоце ў маім невялікім кабінеце, я змагла дапамагчы дзецям з набыццём жылля. Дачка, дарэчы, пайшла па маіх слядах, таксама працуе цырульнікам і карыстаецца павагай сярод кліентаў у Мазыры. Сын працуе ў Петрыкаве на ААТ “Беларуськалій”.

Апошнія чатыры гады Таццяна перааформілася на самазанятую. Новы віток дазволіў ёй спрасціць дзейнасць.
Гледзячы на энергічнага майстра, складана паверыць, што жанчына ўвайшла ў пенсійны ўзрост.

“Трэба знайсці занятак па душы і не давядзецца працаваць ні дня”, – з усмешкай адзначае ў канцы размовы Таццяна.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о