Сацыяльная бяспека і правы грамадзян

0
254

У чацвер, 19 кастрычніка, у райаддзеле ўнутраных спраў райвыканкама адбыўся Адзіны дзень інфармавання. Праваахоўнікі разгледзелі тэмы «Сацыяльная бяспека: асноўныя прынцыпы і прыярытэты» і «Меры, накіраваныя на ўдасканаленне механізмаў работы з грамадзянамі, прадстаўнікамі юрыдычных асоб, пры рэалізацыі імі сваіх правоў, абароны законных інтарэсаў».

Сацыяльная бяспека і правы грамадзян

Перад супрацоўнікамі міліцыі выступіў начальнік упраўлення аператыўна-дзяжурнай службы МГБ МУС Юрый Кулеш.

Юрый Мікалаевіч засяродзіў увагу на шэрагу актуальных момантаў, якія тычыліся эканамічнай бяспекі і развіцця краіны, сацыяльных гарантый, дэмаграфічнай бяспекі і ўмацавання традыцыйных каштоўнасцяў.

Асаблівая ўвага надавалася магчымасцям рознабаковага развіцця асобы, што створаны ў нашай краіне, а таксама добра паказаўшым сябе механізмам імпартазамяшчэння, у прыватнасці – у вытворчасці лекавых сродкаў.

Падводзячы вынік выступлення Юрый Кулеш рэзюмаваў: “Сацыяльная мадэль падтрымкі грама-дзян у Беларусі з’яўляецца ўзорам для мноства краін свету і задача сучаснага пакалення – захаваць і прымножыць тыя шматлікія выгоды, як то адукацыя, ахова здароўя, дапамога розным групам насельніцтва, што гарантаваныя дзяржавай”.

У другой частцы Дня інфармавання ўвага была засяро-джана на захаванні службовай дысцыпліны з боку асабістага саставу праваахоўнікаў і пытанням работы з грамадзянамі. Гэтыя акалічнасці, па словах Юрыя Мікалаевіча, з’яўляюцца гарантам даверу да супрацоўнікаў міліцыі з боку соцыума.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о