Глядзіце не толькі сабе пад ногі

0
332

Глядзіце не толькі сабе пад ногіЗіма ўносіць карэктывы не толькі ў жыццё асобна ўзятага чалавека, але і ў жыццё цэлай краіны. Цяпер розныя дзяржаўныя структуры і арганізацыі актыўна змагаюцца са снегам, які шмат у чым парушае звыклы ўклад нашага жыцця. Пастулат сённяшняга артыкула: бяспека нашых грамадзян павінна захоўвацца незалежна ад таго, пагражае ёй колькасць снегу або ёсць якія-небудзь іншыя прычыны.
Часткова парушаны фасад – які вы, чытачы, бачыце на фотаздымку, павінен выправіць уладальнік крамы “Тавары для дома”, якая знаходзіцца па вуліцы Валадарскага. Не хацелася б прыдумляць варыянты здарэнняў, якія могуць напаткаць выпадковага пакупніка, але як мінімум напужаць, калі на яго галаву ўпадзе частка казырку даху, – так.
Будзьце ўважлівыя, сябры, глядзіце не толькі сабе пад ногі, а і ўверх.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о