Што раскажаш нам, загадкавы фотаздымак?

0
393

Пэўна, кожны мясцовы краязнаўца сутыкаўся з фотакарткай, якую атаясамліваюць з нашым горадам, але месца, дзе быў зроблены здымак, дагэтуль даказальна не вызначана. Другое пытанне, што ўзнікае пры аналізе фотаздымка: што за слупы стаяць па левым баку вуліцы?

Што раскажаш нам,  загадкавы фотаздымак?Мы наўмысна апусцім апісанне фатаграфіі і адразу будзем звяртаць увагу на дэталі, а галоўнае – супастаўленне з іншымі крыніцамі.

Давайце ўважліва паглядзім на слупы: іх тры, даўжыня кожнага каля 4-5 метраў, мяркуючы па жанчыне, што стаіць поруч з другім слупом і габарытах суседніх хат. Пра электрычнасць гаворка не ідзе па-першае з-за таго, што здымак быў зроблены ў дарэвалюцыйны час, ды і невялікая даўжыня выключае такое прызначэнне.

Геадэзічныя кропкі, землямерныя адзнакі – мясцовыя жыхары выказвалі розныя версіі, паглядаючы на фотакартку ў Петрыкаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Але самая слушная думка, на мой погляд, у тым, што слупы былі натуральнымі ліхтарамі. Мы не вядзём гаворку пра металічныя газавыя ліхтары, якія ўсталёўваліся на вуліцах вялікіх гарадоў. У нас такія і паставіць не было куды, бо ўсе вуліцы Петрыкава ў той час былі грунтавыя ці мошчаныя гацямі. А вось невялікі па даўжыні, але даволі магутны ў сваім дыяметры драўляны слуп, здаецца, неблагая апора для трывалага замацавання лямпы з падпаленым маслам.

Вельмі дарэчы згадаць словы з “Нарыса пра санітарны стан мястэчка Петрыкаў” урача Неербурга, які быў напісаны каля 1913 года: “… улицы въ Петрикове совершенно не освещаются. Хотя несколько летъ тому назадъ и было постановленіе санитарной комиссіи о постановке в Петрикове 40 фонарей, но оно такъ и осталось не выполненымъ”. Пэўна, гэтая слупы як раз і адносяцца да намаганняў арганізаваць у нашым горадзе хоць якое-небудзь асвятленне.
Другое пытанне: “чаму слупы стаяць з адваротнага боку тратуара?”, – здаецца простым: зроблена гэта было, мабыць, для таго, каб не рабіць і без таго не вельмі шырокую вуліцу яшчэ больш вузкай, усё ж трэба было раз’язджацца гужавому транспарту.

Здымак разглядаў
Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о