Калектыў “ПН” сваімі сіламі прыбраў дзіцячую пляцоўку

0
392

Калектыў “ПН” сваімі сіламі прыбраў дзіцячую пляцоўку

Калектыў “ПН” сваімі сіламі прыбраў дзіцячую пляцоўку

Менавіта такі прынцып узяў за аснову калектыў нашай рэдакцыі. Упэўненыя, многія чытачы заўважылі, што ў сацыяльных сетках і на старонках нашага выдання з’явілася больш крытычных матэрыялаў рознай тэматыкі. Адзначым, станоўчы эфект ад такіх артыкулаў ёсць. Установы і арганізацыі аператыўна выпраўляюць недахопы, выяўленыя карэспандэнтамі “ПН”.

Днямі мы вырашылі, што надышоў час змяніць вострае журналісцкае пяро на пэндзлік і фарбу. На адной з дзіцячых пляцовак у спальным мікрараёне “Ваенны гарадок” мы выкасілі пустазельную расліннасць і размалявалі яркімі фарбамі арэлі і іншыя гульнявыя збудаванні. Як аказалася, справа не складаная.

У кожнага гаспадара, асабліва ў летні перыяд, так ці інакш застаецца фарба, якая больш у гаспадарцы не выкарыстоўваецца. А добры настрой ад усведамлення таго, што робіш карысную справу, праявіўся хутка. Добраўпарадкаванне дзіцячай пляцоўкі – гэта свайго роду наша грамадская ініцыятыва да 500-годдзя з дня першай згадкі горада Петрыкава.

Спадзяемся, што наш працоўны дэсант стане стартам добрых спраў па добраўпарадкаванні нашага горада і раёна іншымі працоўнымі калектывамі, грамадскімі арганізацыямі і проста ініцыятыўнымі групамі!
Землякі, далучайцеся!

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о