Самае галоўнае – не быць абыякавым

0
284

Прыём грамадзян і адначасова “прамую тэлефонную лінію” правяла на гэтым тыдні ў Петрыкаўскім райвыканкаме дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Кралевіч.

У час прыёму на “прамую тэлефонную лінію” да Ірыны Мікалаеўны звярнулася жыхарка гарадскога пасёлка Капаткевічы, якая наракала на якасць закатачных крышак Ляхавіцкага завода. “Ураджай сёлета маем добры, хочацца плён сваёй працы давесці да толку, каб спажываць гародніну на працягу года. Аднак крышкі падво-дзяць. Згодны плаціць і даражэй, аднак каб якасць была адпаведная”, – паскардзілася заяўніца. Зварот дэпутатам прыняты, заўвага будзе накіравана кіраўніцтву прадпрыемства-вытворцы.

Таксама жыхарку гарпасёлка не задавальняе штогадовая абавязковая працэдура праходжання флюараграфічнага абследвання. Заяўніца лічыць, што дастаткова праходзіць абследванне раз у два гады. Выказала прапанову разгледзець пытанне на заканадаўчым узроўні. Прапанова, аднак, даволі спрэчная па той простай прычыне, што да ўласнага здароўя варта ставіцца больш уважліва, і калі дзяржава часам падштурхоўвае сваіх грамадзян да дыспансерызацыі, то гэта толькі кожнаму з нас на карыць.

Некампетэнтная работа менеджара інтэрнэт-магазіна – змест чарговага звароту на “прамую тэлефонную лінію” да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірыны Кралевіч. Як пазначыла ў час гутаркі з рэспандэнтам дэпутат, інтэрнэт-прастора сёння ўяўляе сабой пляцоўку поўную адначасова выгадных і сумніўных прапаноў. Таму нам, спажыўцам паслуг, неабходна быць уважлівымі пры замове і набыцці тавараў. Калі ўсё ж здарыўся непрыемны інцыдэнт, варта адстойваць свае правы спажыўцоў – заканадаўства ў гэтым сэнсе такую магчымасць нам дае.
Шэраг пытанняў, з якімі да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірыны Кралевіч звярнуліся жыхары Петрыкаўшчыны, былі вырашаны ў час прыёму.

Як пазначыла ў інтэрв’ю нашаму выданню Ірына Кралевіч, выязныя дэпутацкія прыёмы – гэта магчымасць даведацца, што непакоіць людзей у канкрэтным рэгіёне. “Самае галоўнае – не быць абыякавым. Дарэчы, тыя скаргі, якія з’яўляюцца ў вышэйшых інстанцыях, узнікаюць, як правіла, таму, што людзей не выслухалі на месцы, – упэўнена Ірына Мікалаеўна. – Прыемна, што на Петрыкаўшчыне дыялог мясцовай ўлады з насельніцтвам раёна наладжаны.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о