Шлях у прафесію маладога стаматолага пачаўся яшчэ ў дзяцінстве

0
414

Штогод 6 сакавіка ў многіх краінах адзначаецца прафесійнае свята стаматолагаў – Міжнародны дзень зубнога ўрача. Аднак існуе і іншая дата: Міжнародны дзень стаматолага, які адзначаецца 9 лютага. Мы не будзем паглыбляцца ў гісторыю паходжання гэтых дзвюх дат, а сфакусіруемся на галоўным: нашай гераіні. 

Лізавета Мілюша – урач стаматолаг-хірург – родам з Баранавічаў. З першых секунд знаёмства спецыяліст скарае сваёй усмешкай, абаяннем, пазітывам, адкрытасцю. Пра тое, як дзяўчына абрала прафесію, чаму па размеркаванні трапіла ў Петрыкаў і многае іншае мы распавядаем у нашым матэрыяле.

Шлях у прафесію маладога стаматолага пачаўся яшчэ ў дзяцінстве– Мой шлях у прафесію пачаўся яшчэ ў дзяцінстве, калі я бацьку перабінтавала палец. Менавіта з таго часу мама і тата пачалі ўсяляк мяне накіроўваць у бок медыцыны. Разумныя людзі! Ды я і сама захапілася. Да 11 класа плённа рыхтавалася. Вырашыла, што буду паступаць пры дапамозе мэтавага накіравання, падстрахую сябе такім чынам. Гэта мне дапамагло, бо да паступлення на бюджэт мне не хапіла некалькі балаў. Дарэчы, мая сястра-двайнятка паступіла на юрыста, а старэйшая сястра па адукацыі біёлаг-эколаг.
Вучылася ў Мінскім медыцын-скім універсітэце паспяхова, мне прапаноўвалі пайсці на фармацэўта, але я не змяніла свайму выбару.
На пытанне, як малады спе-цыяліст трапіла ў наш раён, Лізавета распавяла:

– Вядома, мэтавае накіраванне прадугледжвае адпрацоўку. Мне растлумачылі ў камісіі па размеркаванні, што Петрыкаў – горад, які мае вострую патрэбу ў стаматолагах, таму выбар у мяне не вялікі. Разам з тым, горад хутка развіваецца, а таксама мне прадставяць арэнднае жыллё. Такая перспектыва была мне па душы. Цяпер ужо ў новай кватэры я абставіла мэблю, стварыла сабе ўтульнасць, ёсць усё неабходнае. Улічваючы, што працую на дзве стаўкі, заробак у мяне годны. Ёсць магчымасць адкласці грошы на больш сур’ёзныя набыткі.

Па словах суразмоўцы, амаль увесь час сыходзіць на працу, бо трэба пагрузіцца ў мноства дэталяў.
– Калі і ўзнікаюць вольныя хвіліны, то мы іх праводзім з калегамі: анколагам і гінеколагам, якія, як і я, прыехалі ў ЦРБ маладымі спецыялістамі, за абмеркаваннем прафесійных пытанняў, – адзначыла гераіня. – Крыху разбяруся са справамі, зноў пагружуся ў любімыя справы: маляванне і чытанне кніг.

Лізавета Андрэеўна не магла не расказаць пра правільны догляд за зубамі.
– На жаль, бацькі любяць даваць на ноч сваім маленькім дзецям салодкія сокі ці адвары. У дзяцей зубы не занадта мінералізаваныя, гэта значыць не такія моцныя. Каб абараніць дзіця ад карыесу, прывучайце засыпаць без бутэлечкі, чысціце зубкі адразу пасля прарэзвання. Пасля года прывучыце малога карыстацца шчоткай. Прыходзьце на агляд да дзіцячага стаматолага кожныя 3 месяцы. Абмяжуйце прысмакі, сокі, у 10-12 месяцаў давайце пад наглядам кавалачак яблыка, агурка, цвёрдага сыру – гэта дазволіць правільна сфарміраваць сківіцу. З дарослымі справа інакш. Карыес лягчэй за ўсё лячыць на пачатковай стадыі, не зацягваць да крытычнай сітуацыі, але галоўнае – гэта штогадовы агляд. Памятайце: толькі вы лепш за ўсё паклапоціцеся за сваё здароўе!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о