Сенакос – справа тонкая

0
453

“Працаваць лепш у сухое надвор’е! – упэўнены механізатар ААТ “Агра-Ляскавічы” Дзмітрый Гадун. Аграрыя мы днямі заспелі ў поле за ўборкай люцэрны, якая пойдзе на падкорм дойнага статка. Умоўнае пагалоўе ў гаспадарцы, дарэчы, складае каля 3 тысяч.

Сенакос – справа тонкая Сенакос – справа тонкая Сенакос – справа тонкая Сенакос – справа тонкаяНягледзячы на праліўны дождж, работу спецыяліст не спыніў, бо як толькі выгляне сонца і культуры высахнуць, то далей усе пяць камбайнаў адпраўляцца на ўборку ячменю і пшаніцы, якая ўжо падышла. У гаспадарцы ўжо прыбралі азімую пшаніцу – 300 тон, з поля ў 160 гектараў.

Наш герой ужо чацвёрты сезон запар дапамагае на ўборцы ўраджаю ў ААТ “Агра-Ляскавічы”, а асноўнае месца работы сельгасніка – ЭЛАГ “Ляскавічы”. Больш за пяць гадоў мужчына працуе машыністам рубальнай машыны. Рэалізаваўся наш работнік і на сямейнай ніве: дома яго чакае жонка і трое дзяцей.

Па словах Дзмітрыя Валер’евіча, працаваць у полі падабаецца, за выключэннем тых дзён, калі нябесная канцэлярыя падкідвае сюрпрызы.
“Сапраўды, у механізатараў зараз свае спаборніцтвы, хто хутчэй і якасна прыбярэ ўраджай! – распавёў працаўнік. – Работаем ад світанку да заходу, робячы толькі невялікія перапынкі на абед і вячэру. Ежай нас не крыўдзяць. Першае, другое і кампот з булачкай – гэта абавязкова!”

Чаму Люцэрна з’яўляецца добрым папярэднікам для большасці культур, распавёў галоўны аграном ААТ “Агра-Ляскавічы” Дзмітрый Раянок:

«У севазвароце яе можна выкарыстоўваць 3-4 гады. Асноўная частка арганічнага рэчыва люцэрны знаходзіцца ў форме, даступнай для засваення ў стрававальным канале жуйных жывёл. Вось чаму люцэрна мае больш высокую пераварыемасць, хутчэй праходзіць праз стрававальны канал, а яе пераварныя пажыўныя рэчывы выкарыстоўваюцца лепш, чым пажыўныя рэчывы зёлкавай травы.
Пры ўборцы гэтай культуры неабходна выкарыстоўваць тэхніку так, каб менш траўміраваць расліны люцэрны. А для таго, каб захаваць якасны прадукт, зялёную масу нарыхтоўваем строга па тэхналогіі, якая накіравана на захаванне ўсіх пажыўных рэчываў”.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о