У снежні мінулага года Беларускі прафсаюз аграпрамысловага комплексу даў старт рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”,  якае мае мэту падтрымання і стымулявання працы лепшых аператараў машыннага даення і жывёлаводаў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы малочна-таварных і таварных ферм і комплексаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Заўважым, што кожнае жывёлагадоўчае падраздзяленне гаспадарак мае добрасумленных працаўнікоў, якія душой хварэюць за сваю працу. У павестцы дня – надоі, прывагі, стан даверанай жывёлы. Сумленных людзей, незалежна ад сферы дзейнасці, варта вылучаць, каб намаганні не засталіся па-за ўвагай.
Райкам прафсаюза работнікаў АПК падвёў вынікі работы жывёлаводаў за мінулы год і зараз праходзіць прыемная місія – узнагароджанне лепшых.

Галоўны бухгалтар Петрыкаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Алена Галеня разам з нашым карэспандэнтам завітала ў КСУП “Заветы Ільіча” і ААТ “Навасёлкі”.

Вартыя ўвагіАлена Рудаўская, якая працуе жывелаводам на КСР “Бабунічы” КСУП “Заветы Ільіча”, сёлета ад-значана за сумленную працу. Жанчына нарадзілася ў Сотнічах, першапачаткова працавала поварам, а на пасаду жывёлавода выйшла з 1998 года. Па словах гераіні – так склаўся лёс. Пра рашэнне пайсці працаваць на ферму, гераіня не пашкадавала. Жанчына прызнаецца, што да фізічнай працы яна прывычная, з дзяцінства ведае асаблівасці вясковай працы. Тут жа з мужам нарадзілі двух дзяцей.
– У працу жывёлавода ўцягнулася і ведаю яе дасканала. Даглядаю цялят з любоўю і клопатам, пры гэтым не забываю і пра тэхналагічныя патрабаванні.

Дарэчы, у працаўніцы прывес кожнай жывёліны складае каля 700 грамаў у дзень.
Яшчэ адной працаўніцай, якую ўзнагародзілі ў гэты дзень, стала аператар машыннага даення МТФ “Ванюжычы” ААТ “Навасёлкі” Галіна Сянько. Жанчына вельмі сціпла пра сябе распавяла, бо лічыць, што яе асоба не вартая ўвагі.

Вартыя ўвагі– Я – звычайная працаўніца, якая з адказнасцю ставіцца да сваёй работы.
А, між іншым, выканаўчы дырэктар ААТ “Навасёлкі” Мікалай Азёмша дадае, што такую даярку яшчэ пашукаць трэба.

– Мне б яшчэ аднаго такога спецыяліста, і не было б складанасцяў у рабоце, – упэнены выканаўчы дырэктар.
Галіна Уладзіміраўна заслужана прызнана лепшым аператарам машыннага даення, бо яе надой за месяц складае 20 тон. Гэта прыблізна 1 тона ў дзень.
Перадавыя жанчыны ва ўрачыстай абстаноўцы разам са словамі віншаванняў атрымалі з рук Алены Галені граматы і падарункі.
– Праца жанчын заслугоўвае павагі, а гэта ў сваю чаргу дае стымул да новых перамог.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о