Напрыканцы тыдня адбыўся раённы семінар па пытаннях арганізацыі вясенне-палявых работ на Петрыкаўшчыне. Месца правядзення – палеткі ААТ “Пціч-Агра”, дзе на адкрытай пляцоўцы размясцілася тэхніка з прычапным інвентаром: баронамі, культыватарамі, раскідвальнікамі мінеральных угнаенняў, пасяўнымі агрэгатамі. Такая форма работы дазволіла кіраўнікам, спецыялістам сельскіх гаспадарак наглядна абмеркаваць надзённыя пытанні аграрыяў: ад тэхнічнай падрыхтаванасці і магчымасцей сельгастэхнікі да мерапрыемстваў па дасягненні годнага ўраджаю. Непасрэдна каля сельгастэхнікі спецыялістамі была арганізавана вучоба-інструктаж, у час якой наглядна былі прадэманстраваны тэхнічныя магчымасці транспарту, дадзены адказы на хвалюючыя прысутных пытанні.
Увогуле, задача сёлета перад аграрыямі раёна стаіць няпростая. У бягучым годзе плануецца забяспечыць вытворчасць 64 тысячы тон зерневых з кукурузай на зерне культур, 1097 тоны масласемя рапса і свірэпіцы, 135 тон бульбы, 82,2 травяных кармоў.
Вясна – палеткі не чакаюць– Для рэалізацыі планаў сфарміравана структура пасяўных палёў сельскагаспадарчымі культурамі будзе задзейнічана 260 трактароў, 46 плугоў, 34 дзіскатары, 20 камбінаваных пасяўных агрэгатаў, што дазволіць забяспечыць сеў ранніх зерневых культур у цэлым па раёне ў сярэднім за восем дзён, – адзначыў у сваім выступленні першы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Місюра. – Сяўба кукурузы на зерне будзе забяспечана на працягу дзевяці дзён, а на сілас і зялёны корм у сярэднім за васямнаццаць дзён.
Мікалай Васільевіч адзначыў, што ў працы па дасягненні выніку будучага ўраджаю няма другасных работ. У роўнай ступені трэба займацца як набыццём насення, успашкай палеткаў, пасевам, падкормкай – і рабіць усё гэта патрэбна адказна і згодна з тэхналогіямі.
У выязным мерапрыемстве прыняў удзел старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што ў наяўнасці ў сельскіх гаспадарках маецца ўсё неабходнае для своечасовай і якаснай пасяўной кампаніі: тэхніка, паліва, насенне, мінеральныя рэчывы.
– Галоўная задача, якая стаіць перад намі, – своечасовае і якаснае правядзенне пасяўной кампаніі. Ад таго, наколькі добра будзе пройдзены дадзены этап, шмат у чым залежыць ураджай, – адзначыў глава раёна. – Мы не маем права на памылкі. Ад нашай працы залежыць дабрабыт людзей і развіццё рэгіёна.
Аляксандр Міхайлавіч патрабаваў ад кіраўнікоў гаспадарак асабістага кантролю за працоўнай дысцыплінай на месцах.
У ходзе семінара абмяркоўва- ліся таксама пытанні забеспячэння пажарнай бяспекі пры правядзенні вяснова-палявых работ, навядзення парадку на мехдварах і ў майстэрнях, арганізацыя харчавання работнікаў, падрыхтоўкі тэхнікі да тэхагляду і забеспячэнне неабходнымі матэрыяламі і запаснымі часткамі ў час рамонту. Быў выпрацаваны алгарытм атрымання арганікі ў ААА “Петрыкаўскі АграСервіс”.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о