У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў

0
1560

Манументаў, якія ўвекавечваюць памяць абаронцаў Радзімы, у нашай краіне нямала. Па ініцыятыве Мазырскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы”, 28 ліпеня, у Год міру і стварэння, у 78-ую гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у гісторыю нашага краю была ўпісана яшчэ адна знамянальная старонка – адкрыццё памятнай дошкі ў гонар воінаў-пагранічнікаў 18-га Жыткавіцкага пагранічнага атрада, часцей 75-й стралковай дывізіі і 6-га асобнага дывізіёна бронепаяздоў.

Вядома, што 22 ліпеня 1941 года па загадзе начальніка 18 Жыткавіцкага пагранічнага атрада – палкоўніка Акініна, 2 і 3 камендатуры пад камандаваннем капітана Ёлкіна і старшага лейтэнанта Бярэзіна, далучыліся ў раёне станцыі “Капцэвічы” да асноўных сіл атрада.

Раніцай, 23 чэрвеня, вораг пачаў артылерыйскую і мінамётную падрыхтоўку з трох бакоў. Фашысты ў складзе звыш двух пяхотных палкоў з артылерыяй, мінамётамі і бронемашынамі перайшлі ў наступленне. Пагранічнікі аказаліся ў вельмі цяжкім становішчы.

Менавіта тут у 1941 годзе 18 Жыткавіцкі пагранічны атрад, сумесна з часцямі 75-й стралковай дывізіі і 6-ым асобным дывізіёнам бронепаяздоў вёў жорсткія баі, стрымліваючы наступленне нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

24 чэрвеня пасля ўзмоцненай артылерыйскай і мінамётнай падрыхтоўкі, акупанты аднавілі наступ. Фашысты вялі шквальны агонь з гармат, мінамётаў, стралковай зброі, маючы намер акружыць і знішчыць наша падраздзяленне, але цярпелі паражэнне і вымушаны былі адысці назад.

Натхнёныя поспехам, пагранічнікі смела кінуліся ў атаку, услед за танкамі, якія падаспелі на дапамогу.
Танкісты з ходу прамым навядзеннем расстралялі варожы разлік супрацьтанкавай гарматы, некалькі кулямётных гнёздаў і знішчылі радыёстанцыю.

Так была адбітая шостая па ліку атака. Праціўнік за 4 дні страціў да 600-от салдат і афіцэраў, нашы страцілі 25 чалавек забітымі і 75 параненымі.

Адкрыццё памятнай дошкі ў гонар воінаў-пагранічнікаў 18-га Жыткавіцкага пагранічнага атрада, часцей 75-й стралковай дывізіі і 6-га асобнага дывізіёна бронепаяздоў з’яўляецца пацвярджэннем таго, што беларускі народ, пагранічнікі беражліва ставяцца да сваёй гісторыі і слаўных баявых традыцый.

На адкрыцці прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько, начальнік Мазырскага пагранічнага атрада палкоўнік Сяргей Саўчук, намеснік начальніка Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Ілья Беленькі, старшыня савета Мазырскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы” палкоўнік запасу Міхаіл Антоненка, протаіерэй Дзмітрый Пасечнік, а таксама кіраўнікі ўстаноў і арганізацый раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны пагранічнай службы, жыхары і госці Петрыкаўскага раёна.

З вуснаў удзельнікаў мерапрыемства гучалі вершы і песні, прысвечаныя тым, хто не шкадуючы сябе, абараняў радзіму ад ворага. Загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Да памятнай дошкі ўсклалі кветкі.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў У Капцэвічах урачыста адкрылі памятную дошку ў гонар воінаў-пагранічнікаў

 

Наталья Петрушенко. Фото автора.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о