Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”

0
642

Жывёлагадоўчая ферма па вырошчванні і адкорме мясной жывёлы РСУП “Агра-Ляскавічы” аддзялення “Брынёў” знаходзіцца ў маляўнічым месцы воддаль ад шумных населеных пунктаў і магістраляў. Тут, на ўлонні прыроды, працаўнікі сельскагаспадарчай галіны забяспечваюць узорны парадак. Адразу і не зразумееш, куды патрапіў – на комплекс, ці ў санаторый.

Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”
Жывёлагадоўчая ферма па вырошчванні і адкорме мясной жывёлы РСУП “Агра-Ляскавічы” аддзялення “Брынёў”

Брыгадзір фермы Алена Загорац, сустракаючы мяне, паглядае на гадзіннік і, час ад часу, робіць перапынак для чарговай тэлефоннай размовы. “Выбачайце, такая работа. Усё ж працуем з жывёлай і кожную дробяць трэба прадугле-дзець”, – рэзюмуе жанчына.

Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”
Брыгадзір фермы Алена Загорац

– Родам я з аграгарадка Ляскавічы. Пасля школы скончыла Палескі саўгас-тэхнікум у Калінкавічах, атрымаўшы спецыяльнасць заатэхніка. Уладкавалася ў мясцовую гаспадарку, потым пэўны час працавала ў галіне гандлю, а з 2006 года зноў звязала працоўны лёс з сельскай гаспадаркай, – распачынае свой аповед Алена Сцяпанаўна.

За гэтыя 17-ць гадоў давялося змяніць некалькі пасад: жывёлавода, памочніка заатэхніка-селекцыянера, загадчыка і брыгадзіра фермаў. Урэшце, па прапанове кіраўніцтва жанчына ўзначаліла жывёлагадоўчыя фермы “Брынёў” і “Найда”.

Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”
Па прапанове кіраўніцтва ў 2019 годзе жанчына ўзначаліла жывёлагадоўчыя фермы “Брынёў” і “Найда”.

– Аб’екты і жывёлу мне перадалі ў належным стане. Але, зыходзячы са свайго вопыту, я вызначыла пэўныя кірункі, дзе б можна было ўдасканаліць работу і, у першую чаргу, гэта тычылася атмасферы ў калектыве. Патлумачыла падначаленым, што галоўнае – дысцыпліна і бездакорнае выкананне тэхналагічнага рэгламенту. Будзе адказнасць – і заробак стане большым. Некаторыя палічылі, што я вельмі патрабавальная, але з цягам часу паказчыкі ўзраслі, некаторыя спецыялісты сышлі, відаць туды, дзе працаваць крыху лягчэй, але ў нас засталіся самыя шчырыя працаўнікі. Кожны ведае сваю справу, дапамагае калегам, таму і пакінуць ферму на дзень па вытворчых справах я магу са спакойным сэрцам”, – дзеліцца сваім стаўленнем да арганізацыі работы суразмоўца.

Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”
Алена Загорац  разам з калектывам жывёлагадоўчага комплексу

На ферме “Брынёў” гадуецца 1400 галоў жывёлы, дзе пра іх клапоціцца 8 спецыялістаў, яшчэ 230 галоў – на комплексе “Найда”. Увогуле, колькасць асноўнага статку налічвае 803 жывёліны. Рагулі і бычкі падзеленыя па групах. Цяляты знаходзяцца на харчаванні з матулямі, пакуль не дасягнуць вагі ў 160 кілаграмаў. Потым цёлачкі назіраюцца па катэгорыях згодна з годам нараджэння, бычкі ж, калі становяцца больш дужымі, перадаюцца на іншую ферму.

Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”

Адна з галоўных задач, акрамя належнага нагляду – вакцынацыя. У плане асемянення гаспадарка цесна супрацоўнічае з “Навукова-практычным цэнтрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі”, што ў горадзе Жодзіна. Спецыялісты цэнтра праводзяць рэктальныя працэдуры, пры патрэбе праводзяць ультрагукавую дыягностыку.

Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”

– Па выніках асемянення мы фарміруем кароў у групы для назірання, а калі буронкі адкормліваюць сваіх цялятак да адзначанай вагі, то зноў падпадаюць пад асемяненне.

Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”

Акрамя гэтага, каля сотні кароў на год гаспадарка прадае. Асноўны пакупнік жывёлы – аграпрамысловы холдынг “Мачулішчы”.
Калі размова заходзіць пра працоўны дзень, жыццё жывёлавода і прынцыпы працы Алена Сцяпанаўна ўсміхаецца:

Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”
– Ведаеце, хіба не на першым занятку ў тэхнікуме наш выкладчык нам прамовіў: “Забудзьцеся пра выхадныя і святочныя дні. Такая ў вас будзе работа. Хто не згодны – яшчэ ёсць час змяніць сваё рашэнне і падаць дакументы ў навучальную ўстанову іншага профілю”. Часам і сярод ночы даводзіцца выбірацца на дапамогу начным жывёлаводам, калі адбываецца складаны ацёл. Трэба заўважыць, што мы гадуем кароў абярдзіна-ангускай чорнай пароды, а яны па нораве сваім бліжэй да дзікіх жывёлін і далёка не кожная рагуля падпусціць да сябе чалавека. Таму прышчэпку, агляд і іншыя працэдуры даводзіцца рабіць выключна на стэндах. Гэта патрабуе часу, але такая ў нас праца.

Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”

Што да асабістага жыцця, то бывала і такое, што прыйдзеш дадому бліжэй да ночы, а мае чатыры дачкі ўжо спяць. Зранку адпрасуеш вопратку дзяўчынкам, пакінеш на стуле, а муж ужо іх і пабудзіць, і апране, і пакорміць, і ў школу ці садок адправіць. Ён, дарэчы, таксама працуе ў аграрнай галіне.

Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”

Але з часам і дачушкі пачалі дапамагаць мне і ў хатняй гаспадарцы, бо трымалі мы дзве каровы, парсюка, птушку, і на работу наведваліся – высаджвалі кветкі і жывёлу, калі была патрэба, даглядалі. Зараз я шчаслівая бабуля ўжо 11 унукаў!

Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”

Аглядаючыся ў мінулае неяк і сама не разумею, як паспявала. Неяк было ўсё, нібы ў песні: жыццё бегла і мы спяшаліся за ім. Але галоўнае – ні пра што не шкадую і за працу сваю, за работу нашага калектыву мне не сорамна”, – падвяла вынік нашай гутаркі Алена Загорац.

Сакрэты поспеху фермы “Брынёў”

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о