З пажаданнямі добрай дарогі

0
1636

З пажаданнямі добрай дарогі

Напрыканцы мінулага тыдня ў калектыве вытворчага ўчастку “Петрыкаў” філіяла № 13 ААТ “Гомельаблаўтатранс” адбылася ўрачыстасць з нагоды набліжаючагася прафесійнага свята – Дня аўтамабіліста і дарожніка.

З прамовай да прысутных звярнуўся намеснік дырэктара філіяла № 13 ААТ “Гомельаблаўтатранс” Вячаслаў Гайкевіч. Мужчына заўважыў, што на Петрыкаўшчыне працуюць кемлівыя і надзейныя аўтамабілісты, добрая рэпутацыя якіх вядома за межамі Гомельшчыны. Вячаслаў Сцяпанавіч пажадаў прысутным усяго найлепшага, выказаў словы падзякі за добрасумленную працу і ўзнагародзіў лепшых працаўнікоў аўтабазы.

Ганаровай граматай райвыканкама быў узнагароджаны вадзіцель Аляксандр Яновіч, Ганаровую грамату ААТ “Гомельаблаўтатранс” атрымала вядучы інжынер вытворчага ўчастку горада Петрыкава Наталля Шабалтас, падзякамі адкрытага акцыянернага таварыства былі адзначаны вадзіцель Васіль Малевіч, слесар Валерый Каленік, падзяку філіяла атрымала Сафія Белякова. Вадзіцель Віталь Грэська быў ганараваны пасведчаннем аб занясенні на Дошку гонару філіяла “Гомельаблаўтатранс” у горадзе Калінкавічы.
Урачыстасць працягнулася выступленнем творчага калектыву раённага Дома культуры.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о