Своечасовасць і якасць – галоўныя перадумовы для будучага ўраджаю

0
383

Днямі завіталі на палеткі ААТ “Чалюшчавічы”, тут актыўна ідзе другая падкормка азімых збожжавых вадкімі ўгнаеннямі.

Красавік. Зялёны дыван маладых каласоў збожжавых культур пакрывае палі Петрыкаўшчыны. Гэта будучы ўраджай, які прынясе нам не толькі смачны хлеб у дом, мясныя і малочныя прысмакі, але і дапаможа захаваць эканамічную бяспеку краіны. Практычна ва ўсіх гаспадарках нашага раёна актыўна ідзе падкорм азімых збожжавых.

Своечасовасць і якасць – галоўныя  перадумовы для будучага ўраджаю

Як праходзіць адна з найважнейшых вясновых палявых работ, мы назіралі на капаткевіцкіх палях.
“Зараз працуе брыгада па другой падкормцы азімых збожжавых. Затым праз 15 дзён прыступім да трэцяй, – распавёў дырэктар ААТ “Чалюшчавічы” Сяргей Ракіцкі. – Неабходную колькасць угнаенняў, прычым высокай якасці, мы завезлі загадзя. Іх па меры неабходнасці дастаўляюць у поле, дзе яно запраўляецца ў агрэгаты. Своечасовасць і якасць – галоўныя перадумовы для будучага ўраджаю”.

Своечасовасць і якасць – галоўныя  перадумовы для будучага ўраджаюУ час перапынку мы пагутарылі з механізатарам Аляксандрам Брыгаліным. Спецыяліст ведае: падкормка азімых – справа важная і адказная.
“Нягледзячы на пахмурны дзень і на дождж, падкорм ні ў якім разе нельга прапускаць. Больш за тое, такія ўмовы надвор’я гаспадаркам толькі на руку, бо ўгнаенні будуць больш эфектыўна паглынацца раслінамі ў якасці харчавання, менш будзе іх страт”.
Па словах механізатара Аляксандра Арсеньевіча, зараз падкормка азімых ажыццяўляецца КАСамі.
Пад паняццем КАС маецца на ўвазе карбаміда аміячная сумесь. Яе атрымліваюць шляхам дадання аміячнай салетры ў раствораную сумесь водных карбамідаў. У выніку атрымліваецца вадкае ўгнаенне, якое зручна ўносіць, транспартаваць і выкарыстоўваць.
“Такое ўгнаенне карыстаецца вялікай папулярнасцю, паколькі змагло даказаць сваю эфектыўнасць на практыцы на працягу доўгага часу. Звычайна ўжыванне КАС, як і любога іншага ўгнаення, накіравана на павышэнне ўраджайнасці.”
Мужчына толькі другі год працуе ў ААТ “Чалюшчавічы”, раней працаваў у Капаткевіцкай ПМК-67 вадзіцелем. Тут, у гарадскім пасёлку, у Аляксандра Брыгаліна сям’я. З жонкай, якая працуе бухгалтарам у рыбгасе “Трэмля”, гадуюць дзяцей.
“Мая памочніца – сельскагаспадарчая машына пад назвай “Раса” – добра спраўляецца са сваёй работай. Тэхніка што трэба!”
Пасля размовы Аляксандр сеў за баранку сваёй вялікай машыны. Хутка “Раса” раскрыла свае крылы і пачала распырскваць вадкасць. Ад такой карціны ў галаве адна думка: харчаваннем мы будзем забяспечаны.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о