Механізатар Дзмітрый Качэля – асоба вядомая. Дзякуючы добрым паказчыкам у сваёй рабоце, малады мужчына ў чаргоры раз трапляе на старонкі нашай газеты. Пакуль яшчэ восень не ўступіла цалкам у свае правы, надвор’е не палохае халоднымі вятрамі з праліўным дажджом, укласціся ў аптымальны тэрмін з сяўбой азімых збожжавых аграрыям яшчэ магчыма. У гэтым мы змаглі ўпэўніцца, завітаўшы ў ААТ “Курыцічы”.

Аб’ём працы  не маленькі!– Каб зрабіць працу якасна і ў тэрмін, патрабуецца не толькі добрая тэхнічная база, але і забяспечанасць угнаеннямі, пратручвальнікамі насення, – падзяліўся з намі Дзмітрый.  – У агульнай складанасці пад азімы клін у гаспадарцы адвялі звыш 1100 гектараў. У залежнасці ад якасці глебы, у дзень у сярэднім засяваем 30-40 гектараў. Аб’ём працы не маленькі. Механізатары працуюць па 10-12 гадзін і прыкладаюць усе намаганні, каб сеў азімых завяршыць своечасова. Зараз засяваем жыта.

Мы працуем з самай раніцы. Першапачаткова правяраем тэхніку і толькі затым едзем у поле. Скончыць пасяўную кампанію ў тэрмін – наша прэрагатыва. Ад тэхналогіі залежыць будучы ўраджай. Прастояў у працы тэхнікі ў гаспадарцы практычна не бывае – механізатары аруць, культывуюць, уносяць угнаенні, прасцей кажучы – рыхтуюць глебу да пасяўной, – канстатаваў Дзмітрый.

Мужчына неаднаразова быў адзначаны за высокія паказчыкі сваёй працы. Так, сёлета на сяўбе ранніх яравых і зерневых ён у ліку лепшых у раённай зводцы-пратаколе. Сваю працу ў родным сельгаспрадпрыемстве ведае як свае пяць пальцаў. І не дзіўна, бо адразу пасля школы, працягнуўшы сямейную дынасцыю, прыйшоў працаваць у ААТ “Курыцічы” – а гэта ўжо 10 гадоў. Бацька нашага героя працуе ў гаспадарцы слесарам. Дзмітрый разам з жонкай гадуюць дачку.
– Ад працы аграрыяў у восеньскі перыяд залежыць ура-джай наступнага года, таму важна завяршыць сяўбу азімых культур своечасова, – у канцы размовы распавядае Дзмітрый. – І мы справімся!

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о