Днямі на базе Петрыкаўскай раённай бібліятэкі адбылося пасяджэнне арганізацыйнага сходу па будаўніцтве па-літычнай партыі з грамадзянскім актывам Петрыкаўшчыны.

“Неабходнасць стварэння палітычнай партыі ў нашай краіне адчувалася ўжо даўно, і для рашэння гэтай задачы былі зроблены канкрэтныя крокі, падрыхтаваны пэўны падмурак, – пачала дыялог начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Петрыкаўскага райвыканкама Вольга Усціновіч-Насека. – І сёння, калі грамадзянская супольнасць у краіне з’яўляецца дастаткова сталай, вырашана перавесці гэтую падрыхтоўчую працу ў фінальную стадыю: стварэння палітычнай партыі”.
Як адзначыла Вольга Уладзіміраўна, партыя будзе выяўляць ідэалогію беларускай дзяржаўнасці, якая прапісана ў Канстытуцыі і ў цэлым шэрагу дакументаў, пасылаў, якія існуюць, развіваюцца ў нашай краіне.

Грамадства гатова для стварэння  палітычнай партыі

“Суадносіны паміж палітычнай партыяй, якую мы будуем, і грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь”, гэтае пытанне часта ста-віцца, для таго, каб пазбегнуць недастатковага разумення”, – удакладніла прадстаўнік улады. – Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” не сыходзіць з палітычнай грамад-скай прасторы. Мы застаемся, працуем, рэалізуем праекты, вырашаем тыя задачы, якія перад намі стаяць і якія мы можам і павінны вырашаць. Палітычная партыя ўзнікае не шляхам трансфармацыі аб’яднання, а шляхам стварэння новай па-літычнай партыі. І ў гэтым сэнсе “Белая Русь” як грамадскае аб’яднанне з’яўляецца дзесьці ініцыятарам гэтага працэсу, дзесьці будзе ў пэўнай меры рухаючай сілай, якая пабудуе палітычную партыю, але яна адкрытая для ўсіх, для любога грамадзяніна нашай краіны”.

Па словах Вольгі Уладзіміраўны, прававая аснова для гэтага ёсць: “25 студзеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла ў другім чытанні Закон аб палітычных партыях і грамадскіх аб’яднаннях, строга кажучы, унесла змяненні ў існуючы Закон. 30 сту-дзеня Савет Рэспублікі адобрыў гэты законапраект, і ён зараз знаходзіцца на подпісе ў Кіраўніка дзяржавы. Тым самым мы ствараем нашу партыю ўжо ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі, якія закладзены ў дзеючым, практычна прынятым Законе. Вынікам нашай працы павінен стаць Устаноўчы з’езд, на якім будуць прыняты статут і праграма, выбраны кіруючыя органы, зацверджана назва партыі. Пасля гэтага дакументы будуць накіраваныя ў Міністэрства юстыцыі для рэгістрацыі, партыя стане законным удзельнікам палітычнага працэсу ў нашай краіне.

Таксама неабходна адзначыць, што ўсе ўдзельнікі ўстаноўчых сходаў і дэлегаты ўстаноўчага З’езда пасля дзяржаўнай рэгістрацыі партыі ў Міністэрстве юстыцыі становяцца членамі палітычнай партыі і набываюць адпаведныя правы і абавязкі”, – у заключэнні сказала Вольга Усціновіч-Насека.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о