Дысцыпліна – цвёрды прыярытэт надзейнай вытворчасці

0
857

На мінулым тыдні ў райвыканкаме прайшло пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у галіне жывёлагадоўлі аграпрамысловага комплексу.

Дысцыпліна – цвёрды прыярытэт  надзейнай вытворчасці
Старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, першы намеснік старшыні Камітэта дзярж-кантролю вобласці Андрэй Прыкота, намеснік пракурора вобласці Уладзімір Тарасенка, пракурор раёна Сяргей Таболіч.

У прэзідыуме пасяджэння былі старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю вобласці Андрэй Прыкота, намеснік пракурора вобласці Уладзімір Тарасенка, пракурор раёна Сяргей Таболіч. На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі раённай адміністрацыі, кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў Петрыкаўшчыны і спецыялісты ўсіх службаў, што маюць дачыненне да работы АПК.

Распачаў мерапрыемства Уладзімір Тарасенка. Намеснік пракурора вобласці зазначыў, што зараз тэме харчовай бяспекі надаецца асаблівая ўвага з боку кантралюючых органаў. Прычын гэтаму шмат. Мяркуйце самі: нестабільная геапалітычная абстаноўка, санкцыйныя меры прымусілі перагледзець традыцыйныя гандлёвыя адносіны на рынку сельгаспрадукцыі. Дзякуючы кемлівым і своечасовым мерам, Беларусь здолела значна ўзмацніць свае пазіцыі гандлю ў гэтай галіне і зрабіць імпарт сельгаспрадукцыі адным з самых прыбытковых пунктаў даходаў за мінулы год. Але не толькі прыбытковасць жывёлагадоўлі абумовіла ўзмацненне кантролю. Маніторынг паказаў, што датацыі дзяржавы не заўсёды дазваляюць выбудаваць у эфектыўную вытворчасць з-за элементарных парушэнняў працоўнай дысцыпліны і тэхналагічнага працэсу, што, у сваю чаргу, прыводзіць да парушэнняў заканадаўства. “Таму і было прынята рашэнне правесці такія каардынацыйныя нарады ў кожным раёне вобласці. Тым больш, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на навядзенні парадку ў сельскагаспадарчай галіне Гомельшчыны. Скажу шчыра – мы сабралі вас усіх сёння, каб вызначыць напрамкі, дзе былі выяўлены істотныя хібы, каб вы ведалі ў якім накірунку трэба асабліва ўпарта папрацаваць. Канешне, у ХХІ стагоддзі здаецца дзіўным пазначаць кіраўнікам дзе смецце прыбраць, якой жывёле кармоў падкласці… Але давайце зробім гэты крок, каб потым паміж спецыялістамі АПК і кантралюючымі асобамі не было непаразуменняў”, – адзначыў Уладзімір Анатольевіч.

Дысцыпліна – цвёрды прыярытэт  надзейнай вытворчасці
«Канешне, у ХХІ стагоддзі здаецца дзіўным пазначаць кіраўнікам дзе смецце прыбраць, якой жывёле кармоў падкласці… Але давайце зробім гэты крок, каб потым паміж спецыялістамі АПК і кантралюючымі асобамі не было непаразуменняў”, – адзначыў Уладзімір Анатольевіч.

З дакладам перад прысутнымі выступіў пракурор раёна Сяргей Таболіч. Большасці сумных парушэнняў, якія знайшлі месца ў выступленні, можна было б пазбегнуць, як адзначыў Сяргей Уладзіміравіч, без укладання істотных сродкаў.

Дысцыпліна – цвёрды прыярытэт  надзейнай вытворчасці
З дакладам перад прысутнымі выступіў пракурор раёна Сяргей Таболіч. Большасці сумных парушэнняў, якія знайшлі месца ў выступленні, можна было б пазбегнуць, як адзначыў Сяргей Уладзіміравіч, без укладання істотных сродкаў.

Так, адсутнасць працоўнай дысцыпліны цягне за сабой неналежнае ўтрыманне жывёлы: часцяком супрацоўнікі пракуратуры адзначаюць празмернае скапленне гною ў месцах знаходжання скаціны. Несвоечасовае тэхнічнае абслугоўванне памяшканняў вядзе да парушэння мікраклімату: у некаторых хлявах адсутнічаюць вароты, вокны, пашкоджаны дах. Ападкі, вільгаць і маразы, пласт гною, адсутнасць належнага ветэрынарнага кантролю ў шэрагу гаспадарак прыводзяць да захворванняў і падзяжу жывёлы. Такія факты не даследуюцца, а, насупраць, часам прыхоўваюцца некаторымі кіраўнікамі ці калектывамі. Праваахоўнікі адзначаюць, што знайсці канцы некаторых падзяжоў бывае цяжка: улік на пэўных сельгаспрадпрыемствах вядзецца дрэнна.

На некаторых МТФ не створаны запас малозіва, ёсць сур’ёзныя пытанні і да захоўвання кармоў і іх разнастайнасці. Фіксуюцца, на жаль, факты знаходжання жывёлаводаў на працоўных месцах у стане алкагольнага ап’янення.
Пасля выступлення пракурора Петрыкаўскага раёна прагучаў даклад дзяржінспектара Мазырскага міжрайкамітэту дзяржкантролю Ніны Занкевіч, які, па сутнасці, пашырыў спіс выяўленых фактаў сярод вышэйадзначаных парушэнняў. “Варта адзначыць, што адзначаная частка існуючых праблем абумоўлена недахопам спецыялістаў, у прыватнасці – ветэрынарных урачоў”, – рэзюмавала Ніна Мікалаеўна.

У сваю чаргу старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан адзначыў, што падобная карціна, зразумела, патрабуе прыняцця тэрміновых мер па выпраўленні сітуацыі. “Шэраг мерапрыемстваў і наступны кантроль паказваюць, што на месцах назіраецца абыякавасць з боку некаторых гаспадарак. Наводзіцца парадак, вызначаюцца алгарытмы дзеянняў, але ці то кіраўніцтва, ці то калектыў не здольныя гэты парадак падтрымаць. Як следства – мы маем шэраг хібаў, парушэнняў, заўваг пасля чарговага мані-торынгу. Гэта я ўжо не кажу пра бяздзейнасць, якая часам назіраецца на месцах. І праблемы, здаецца, зразумелыя, і шляхі іх вырашэння адзначаныя, але праходзіць час, а рэакцыя застаецца нулявой”, – падвёў вынік Аляксандр Васільевіч.

Дысцыпліна – цвёрды прыярытэт  надзейнай вытворчасці
“Шэраг мерапрыемстваў і наступны кантроль паказваюць, што на месцах назіраецца абыякавасць з боку некаторых гаспадарак.”, – падвёў вынік Аляксандр Васільевіч.

Нарада працягнулася пастаноўкай канкрэтных пытанняў да кіраўнікоў гаспадарак, якія тлумачылі, што прывяло да выяўленых парушэнняў і самі вызначалі тэрмін, калі праблемы ў адзначаных накірунках будуць вырашаныя. Сярод галоўных хіб, якія былі акрэсленыя кіраўніцтвам аграпрамысловых прадпрыемстваў: недахоп кадраў ці, у некаторых выпадках, добрасумленных спецыялістаў, фінансавыя цяжкасці. Таксама было заўважана, што пэўны час патрэбны, каб разабрацца ў сітуацыі і навесці парадак пасля ўзбуйнення гаспадарак і далучэння новых аб’ектаў жывёлаводчай вытворчасці.

Дысцыпліна – цвёрды прыярытэт  надзейнай вытворчасці
Нарада працягнулася пастаноўкай канкрэтных пытанняў да кіраўнікоў гаспадарак, якія тлумачылі, што прывяло да выяўленых парушэнняў і самі вызначалі тэрмін, калі праблемы ў адзначаных накірунках будуць вырашаныя.

Намеснік старшыні райвыканкама Алег Козінец, адказваючы на пытанне, якую стратэгію павінна абраць адміністрацыя раёна для паляпшэння сітуацыі, мяркуе: “Усё пачынаецца з дысцыпліны. Таму, мэтазгодна данесці да ўсёй вертыкалі жывёлагадоўчай галіны раёна, што добрасумленная праца не толькі абумоўлівае дабрабыт гаспадаркі. Адказнае выкананне сваіх абавязкаў – норма, а безадказнасць не толькі прыводзіць да нізкай таварнасці і невысокіх заробкаў, але з’яўляецца, у пэўных выпадках, натуральным парушэннем заканадаўства і можа быць пакарана адпаведным чынам”.

Дысцыпліна – цвёрды прыярытэт  надзейнай вытворчасці
Намеснік старшыні райвыканкама Алег Козінец мяркуе: “Усё пачынаецца з дысцыпліны».

– Так, кожны жывёлавод, кіраўнікі аддзяленняў і гаспадарак павінны добра ўсведамляць алгарытм “Задачы – выкананне – кантроль”. Калі праверкі выяўляюць нядобрасумленнае стаўленне да вызначаных задач, калі вырашэнне праблемы не адбываецца па прычынах, якія цалкам залежаць ад працаўніка, незалежна ад яго пасады – наступае адказнасць, – патлумачыў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю вобласці Андрэй Прыкота.

Дысцыпліна – цвёрды прыярытэт  надзейнай вытворчасці“Але зразумейце нас правільна”, – звярнуўся да прысутных намеснік пракурора вобласці Уладзімір Тарасенка: – Мы завіталі на Петрыкаўшчыну не з мэтай нагадаць пра адказнасць. Наша першачарговая задача: звярнуць увагу на існуючыя праблемы, якія вы, магчыма, з-за, так бы мовіць, замыленасці вока, не заўважаеце. Не буду хаваць, некаторыя выяўленыя факты, з-за недагляду ці слабой кампетэнцыі адказных асоб (я наўмысна зараз не кажу пра намеры, хоць і такое здараецца), маюць састаў злачынства. Таму не варта заплюшчваць вочы ці намагацца прыхаваць выпадкі безгаспадарчасці. Лепей выправіць іх, падтрымліваць існуючы падарак і далей працаваць на развіццё сваёй гаспадаркі, нашай харчовай бяспекі і агульнага дабрабыту”, – адзначыў Уладзімір Анатольевіч.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о